Сталі чэмпіёнамі

Сталі чэмпіёнамі На чэмпіянаце вобласці па футболу каманд першай лігі нашы футбалісты датэрмінова сталі пераможцамі.  Атрымалі  11 выйграшаў. Вырашыла лёс сустрэча з віцебскай камандай “СДЮШАР-Дзвіна”, якая адбылася 22 кастрычніка на адным са стадыёнаў абласнога цэнтра. Ва ўпартай барацьбе ФК “Міёры” з лікам 2:1 перамог саперніка.

Як адзначыў трэнер каманды Вячаслаў Васільевіч Богуш, у плане яшчэ гульня з другой віцебскай камандай “Газавік”, але паводле дадзеных турнірнай табліцы, на вынікі тых, хто занялі датэрмінова прызавыя месцы, яна ніякім чынам не паўплывае. Нашы ж чэмпіёны ў лістападзе будуць абараняць гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім аматарскім турніры, куды з’едуцца каманды-пераможцы з усіх абласцей. Жадаем ім чарговых перамог.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.