Здаровы лад
gazeta 28-10-2011, 15:54 3 501 Спорт і турызм
Паняцце здаровага ладу жыцця не новае. Шмат пра гэта чуем і разумеем карысць парадаў, але толькі ці заўсёды мы захоўваем простыя правілы. Для гэтага неабходна трэніраваць сілу волі — і ўсё тады атрымаецца. Не лішні раз будзе нагадаць пра важнасць заняткаў фізкультурай і правільны рэжым.
У першую чаргу трэба скласці распарадак дня, дзе будзе абавязкова час для работы і адпачынку. Правільны графік дазваляе пазбегнуць бяссонніцы і зробіць сон моцным і здаровым. Важна перад тым праветрыць памяшканне.
Для падтрымкі арганізма ў тонусе абавязовымі з’яўляюцца заняткі фізкультурай. Ранішняя зарадка, фітнэс, аэробіка, любімы від спорту дапамогуць захаваць сябе ў добрай форме, а галоўнае — падтрымліваць здаровыя жыццёвыя рэсурсы арганізма.
Правільнае харчаванне — адзін з галоўных складнікаў здаровага ладу жыцця. Пра тое, што есці, у якой колькасці і ў які час, можна зараз знайсці і прачытаць у спецыяльнай літаратуры, якой дастаткова ў бібліятэцы, у спецыяльных выданнях і ў інтэрнэце. Аднак у некаторых выпадках трэба раіцца з урачом-дыетолагам.
Варта памятаць, што здаровы лад жыцця і шкодныя звычкі несумяшчальныя. Сардэчна-сасудзістыя і анкалагічныя захворванні вельмі часта правацыруюцца курэннем і алкаголем. Напэўна, каментар тут лішні. Трэба проста ад іх адмовіцца.
Сачыце за сваёй фігурай, а гэта цэлы комплекс клопатаў: правільнае харчаванне, заняткі фізкультурай, правільны рэжым дня. Выконваць пералічаныя складнікі поспеху можа толькі валявая натура. Самадысцыпліну і сілу волі трэба абавязкова развіваць, бо інакш прыгажосць пройдзе міма вас: прыродныя дадзеныя не вечныя, іх трэба падтрымліваць. Адзін са шматлікіх спосабаў выхавання ў сабе валявых якасцяў — пастаноўка маленькай мэты і абавязковае яе дасягненне, бо менавіта з мноства маленькіх мэтаў пракладваецца шлях да вялікай. Гэты закон працуе і ў арганізацыі здаровага ладу жыцця. А вось тут важна, каб дасягнуўшы мэты, вы доўгія гады любаваліся на сябе ў люстэрка і кожны дзень адчувалі сябе на ўсе 100%.
Падрыхтавала В. ВІШНЕЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.