Авторизация
 

"Ельня" чакае вандроўнікаў

 У нашых заказніках «Ельня» і «Балота Мох» турыстычны сезон сёлета пачаўся ў маі ў звычайныя тэрміны. Ужо прынялі больш за 70 арганізаваных падарожнікаў. Адставанне ад леташняй колькасці ёсць, але невялікае. Тым больш, што госці да нас едуць пераважна «на журавоў», а гэта канец жніўня – верасень. Спадзяёмся, тады і сітуацыя памяняецца да найлепшага.

Пакуль пандэмія каронавіруса аказвае ўплыў на нашу дзейнасць. Напрыклад, літоўская кампанія, з якой мы звычайна падтрымлівалі зносіны, адмовілася ад загадзя зробленых заявак на экскурсіі. Аналагічная сітуацыя з іншымі краінамі, таму замежных гасцей пакуль не прымалі зусім. Гэта афіцыйна, хаця да экалагічнай сцежкі легкавога транспарта более, сярод яго нярэдкія машыны з расійскімі нумарамі. Абнадзейвае таксама, што пэўны інтарэс выказалі калегі з Польшчы. Вядома, калі там, ды і ў Прыбалтыцы планам не перашкодзіць другая хваля каронавіруса. Разлічваем на расіян, у суседняй краіне менее абмежаванняў, звязаных з пандэміяй.

Чакаўся дазвол на турыстычныя паездкі ў некаторыя краіны, найперш у Беларусь. На нашу карысць нярэдкія візіты тэлевізіёншчыкаў. Летась яны наведваліся ў заказнікі 17 разоў. Сёлета таксама пабывалі здымачныя групы ўсіх вядучых беларускіх тэлеканалаў, нават некаторых расійскіх. Пасля хвіліннага роліка ў вячэрніх навінах на НТВ мы вытрымалі шквал тэлефонных званкоў. Дарэчы, экскурсаводы і турысты цікавяцца не толькі непасрэдна нашымі аб’ектамі і магчымасцямі, але і славутасцямі ў наваколлі. Даводзіцца станавіцца своеасаблівым інфармацыйным цэнтрам. Хаця па-ранейшаму гатовы прымаць экскурсіі, бо выйшла на працу пасля працяглага водпуску наш вопытны гід Алёна Бандарук.


А пакуль маем вось што. Да нас палюбавацца балотнай прыродай едуць пераважна беларусы, працэнтаў на 70 гэта мінчане, хаця наведваюцца жыхары Гомеля, Ліды. Калі раней на экскурсіі фарміраваліся вялікія групы (тады яны таннейшыя), то цяпер адваротная тэндэнцыя: турысты гатовы плаціць больш, каб гід працаваў толькі для іх сям’і, групы, кампаніі. У мінулыя гады да нас прыязжалі пераважна ў выхадныя дні, цяпер паболела наведвальнікаў па буднях. Нарэшце, сваіх гасцей на нашы аб’екты часцей сталі прывозіць гаспадары аграсядзіб, праўда, пераважна з Браслаўскага раёна.
Турыстычная сфера перажывае не самыя лепшыя часы, але аптымізму мы не губляем.

Фота прадастаўлена ДПУ "Ельня".

Іван БАРОК, дырэктар прыродаахоўнай установы «Ельня».

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта