Закончыўся першы круг

У нядзелю, 18 ліпеня, на стадыёне ў райцэнтры адбылася апошняя сустрэча першага круга чэмпіянату вобласці па футболу каманд першай лігі. З лікам 2:1 ФК “Міёры” прайграў “Спартаку” з Полацка. У выніку выйшаў на другое месца ў першым крузе (у мінулым годзе займалі пазіцыю лідэра). Для нашай каманды быць другімі—гэта рэальна, а вось за званне “лепшых” трэба больш папрацаваць. Асабліва з міёрскіх футбалістаў пад час гульняў хочацца адзначыць варатара Дзмітрыя Філімончыка.

Праз паўтара месяца распачнецца другі круг чэмпіянату. Міёрская каманды згуляе з полацкай, глыбоцкай, новалукомльскай, сенненскай, пастаўскай, аршанскай і дзвюмя віцебскімі—“Газавік” і ДЮСШАР “Дзвіна-Віцебск”. Асноўным сапернікам для нас з’яўляецца “Спартак”.

Вячаслаў БОГУШ, трэнер.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.