Авторизация
 

Прыстань у Орцах Сям’ю Шабуцкіх з Орцаў добра ведалі ў наваколлі, бо дзядуля Іосіфа Мечыслававіча, цяперашняга гаспадара сядзібы, з’яўляўся знакамітым сталяром, які вырабляў адмысловыя шафы, буфеты, сталы і крэслы. Бацька ўмеў шыць боты, што таксама лічылася вельмі ганаровым і патрэбным. Дзядзя быў музыкай-скрыпачом. Вось той дзядуля-сталяр узяўся ўзводзіць хату на беразе возера яшчэ ў 1929 годзе. Да яе прыладзіў свой ізруб сын Мечыслаў. Праз год у будынак усяліліся дзве сям’і з 13 чалавек. Агульнымі намаганнямі мужчыны ашалявалі хату, ля веснічак пасадзілі два дубкі, якія да гэтага часу сталі вялікімі дрэвамі.

Вось у гэтым доме ля возера ў 1948 годзе і нарадзіўся Іосіф Мечыслававіч Шабуцкі. Паступова старэйшае пакаленне адыходзіла, а моладзь адлятала ў белы свет. Вось таму ў 2005 годзе хата засталася без жыхароў.

 

Прыстань у Орцах Іосіф Мечыслававіч Шабуцкі пасля школы ўладкаваўся ў райсельгастэхніку і адпрацаваў там 34 гады. Потым быў аўтапарк №15, а апошнім часам — станцыя дыягностыкі аўтамабіляў. Ужо ўласныя тры сыны абжыліся ў Мінску, Віцебску, Наваполацку. Стала не проста прымаць іх з сем’ямі ў час летніх водпускаў ва ўласным гарадскім доме. Вось тады і ўспомнілі пра дзедаўскую і бацькоўскую сядзібу ў Орцах. Сталічныя пакупнікі прапаноўвалі за яе значныя грошы, але сыны Іосіфа Мечыслававіча запярэчылі, разам вырашылі адрадзіць сядзібу не толькі для сябе, а і для адпачынку турыстаў. І для гэтага прыклалі нямала старанняў, патрацілі значныя грашовыя сумы. Фарбу куплялі якасную нямецкую, набылі сантэхніку, гідрафор, мотакасу і многае іншае. Сумеснымі намаганнямі займаліся каналізацыяй, гарачым і халодным водазабеспячэннем, добраўпарадкаваннем. Так у старой хаце з’явіліся туалет, душавая, абсталяваны кухня, спальныя пакоі і памяшканні для адпачынку. І знешне хата засвяцілася жоўтай фарбай. Ля яе з’явіліся валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, пляцоўка для гульні ў гарадкі, гімнастычныя кольцы і турнік, дошка для дартсу. Альтанку гаспадары гучна завуць шатром. Для дзяцей ёсць пясочніца, гушкалка, арэлі, для дарослых—кастрышча, мангалы, прыстасаванне для барбекю, лодка, трамплін для нырцоў і нават вышка для аматараў скакаць у ваду з вышыні. Яна зроблена некалькі дзесяцігоддзяў таму, доўга ляжала на беразе, а вось цяпер спатрэбілася: устаноўлена на глыбокім месцы і пафарбавана.

 

Каб не было сумна прыезджым у час непагадзі, набылі шахматы, шашкі, даміно, лато, нават карты.

Прыстань у Орцах
І. М. Шабуцкі звярнуўся за кансультацыяй у райвыканкам па належнаму афармленню аграэкасядзібы, якая атрымала гучную назву “Орцаўская прыстань”. Афармленне дакументаў закончана сёлета ў чэрвені. Тады ж з’явіўся ўласны камп’ютэрны сайт. І ў ліпені прыехалі першыя адпачываючыя. Пасля тыднёвага знаходжання госці з Мінска 17.07 зрабілі наступны запіс: “Месца проста выдатнае. Утульны дом, добразычлівыя гаспадары. Возера — супер, вада чысцейшая, рыбалка выдатная... Ветлівыя  суседзі. Усё вельмі спадабалася. Абавязкова прыедзем яшчэ шмат разоў”.

Навапалачанін Віталь Васільеў дадае: “Проста выдатны адпачынак, лепшае месца ў Беларусі, дзе я быў”.

Спадабаўся адпачынак у Орцах сям’і масквічоў, мінчаніну Хадарэвічу, журналістам з Польшчы. Дэлегацыя з 16 чалавек са сталіцы рэспублікі гасцявала тут ужо ў верасні. Так, было цеснавата, бо на такую колькасць спальных месц гаспадары не разлічвалі. І ўсё ж госці не засталіся ў крыўдзе.

 

Прыстань у Орцах
Цяпер Іосіф Мечыслававіч бетаніруе прыступкі да возера. А ў планах устанавіць на беразе “грыбок”, на пачатку кладкі зрабіць брамку. На старых дубах на ланцугах будзе шыльда з назвай сядзібы. Патрабуе рэканструкцыі старая лазня на беразе возера, дарожка да яе ўжо зроблена. Патрэбны тэнісны і більярдны сталы. Над кастрышчам пажадана зрабіць дах, каб дождж не псаваў адпачынак.

 

Прымаць турыстаў—справа не простая. Запатрабавалася каласальная праца, вялікія сродкі. Але Іосіф Мечыслававіч Шабуцкі па натуры аптыміст. Яго не пужае добраўпарадкаванне сядзібы і берага, уборка памяшкання і мыццё бялізны пасля кожнага прыезду гасцей. А яшчэ ж трэба займацца кветкамі, рэгулярна абкошваць траву, падтрымліваць парадак. Ён верыць, што бізнес будзе прыносіць прыбытак.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта