Авторизация
 

Турызм — адна з важнейшых сфер сучаснай эканомікі. Асноўны яго напрамак — задавальненне патрэб людзей у азнаямленні з гісторыяй, культурай, звычаямі, духоўнымі і рэлігійнымі каштоўнасцямі краін і народаў.

                                                

Сёлета прынята Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, якая дазволіць стымуляваць развіццё сферы паслуг, гасцінічнай гаспадаркі, транспарту, сувязі, гандлю і грамадскага харчавання, добраўпарадкавання населеных пунктаў, вытворчасці сувенірнай прадукцыі і стварыць умовы рацыянальнага выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны.

 

Міёрскі раён мае значны патэнцыял развіцця турызму, перш за ўсё пазнавальнага, экалагічнага, аздараўленчага, сельскага, спартыўнага. Мы ўваходзім у турыстычную зону “Браслаўскія азёры”. Азёрна-болотны край налічвае 96 вадаёмаў.

Лясы займаюць 20% тэрыторыі. Тут знаходзіцца ландшафтны заказнік “Ельня”, гідралагічныя “Балота-мох” і “Жада”, помнік прыроды “Чыстая дуброва”. На нашай тэрыторыі 104 помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі і культуры. У дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны ўключаны тры сядзібы (Каменполле, Лявонпаль, Дзедзіна), 13 культавых пабудоў і 5 брацкіх магіл.

 

Спадчына раёна прадстаўлена ў музеях: раённым гісторыка-этнаграфічным, народным гісторыка-краязнаўчым і музеі кнігі і друку, экалагічным, чатырох краязнаўчых, музеі “Радзімазнаўства” і “Хатка бабкі Ядзвінні”.

 

Для знаёмства з мясцовасцю распрацаваны 22 турыстычных маршруты, краязнаўчыя, экалагічныя, зялёныя, па месцах ваеннай славы і ўздоўж ракі Заходняя Дзвіна-Даўгава. Пешыя, веласіпедныя, на байдарках і аўтамабілях.

Цяпер дзейнічаюць 23 аграэкасядзібы, толькі сёлета зарэгістравана 7 новых. Карыстаюцца попытам пражыванне ў прыватным доме, харчаванне, лазня, саўна, рыбалка, пешыя і веласіпедныя прагулкі, катанне на конях, паход за грыбамі і іншае.

 

Летась сельскія сядзібы прынялі 438 адпачываючых, з іх 80 з іншых краін.

Працуюць база адпачынку “Актам” і дзіцячы санаторый “Расінка”. Чатыры Дамы паляўнічага прадастаўляюць паслугі палявання і рыбалкі.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць два турыстычныя агенцтвы — “Паласаты рэйс” і “Халберг”. Рэканструюцца і будуюцца новыя аб’екты турыстычнай інфраструктуры, прыдарожнага сервісу і месцаў адпачынку. Толькі за апошні год уведзена ў эксплуатацыю кафэ “Прыазёрнае” ў Пераброддзі, ідзе рамонт кафэ “Дзвіна”, расшырана і адрамантавана гасцініца  ў Дзісне. У райцэнтры адкрыты гандлёва-гасцінічны комплекс “Ніка”, які ўключае ў сябе гасцініцу, магазін і кафэ. Добраўпарадкаваны зоны адпачынку “Парк паўвостраў”, “Асінаўка”, “Гарадскі парк” у Дзісне, “Гаёўка”, “Дубы”, “Ельня”, “Чапукі”, “Вадаспад” на рацэ Вята і іншыя.

Пачаты работы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта “Турыстычны комплекс “Кантры-клуб” у вёсцы Мурашкі СООО “ГідраМостБел”.

 

Індывідуальны прадпрымальнік М. П. Мішутава займаецца будаўніцтвам аўтастаянкі, пунктаў харчавання і прыпынку на дарозе Полацк-Браслаў.

У 2009 годзе ўведзены ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Міёрах. Яго паслугі вельмі папулярныя ў жыхароў раёна нашага і блізляжачых. Капітальна адрамантаваны ФСК “Атлант”, сельскія Дамы культуры і клубы аграгарадкоў. Працягваецца рамонт Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў. У РДК адкрыты салон-магазін вырабаў народных майстроў, дзе прадаюцца сувеніры.

 

Раён прымае актыўны ўдзел у міжнародных праектах. З ліпеня 2008 года мы ўдзельнічалі ў “Белла Дзвіна — падарожнічаючы праз граніцы, адкрываючы культуру, атрымліваючы асалоду ад прыроды рэгіёна Заходняй Дзвіны/ Даўгавы”, а таксама “Балтыйскі азёрны край”, “Панарама Дзвіна-Даўгава”.

 

Больш падрабязную інфармацыю аб турыстычных магчымасцях раёна можна атрымаць у турысцка-інфармацыйным пункце аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму (вул. Камуністычная, 47.) па тэл. 4-02-10 або на сайце райвыканкама.

 

Падарожнічайце, і даведаецеся шмат новага і цікавага, атрымаеце зарад станоўчых эмоцый.

 

Л. ВІШНЕЎСКАЯ,

галоўны спецыяліст

аддзела фізічнай культуры,

спорту і турызму райвыканкама.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта