Авторизация
 

Бронзавыя прызёры У Пружанах Брэсцкай вобласці з 6 па 9 верасня праходзіў рэспубліканскі турнір па футболу “Скураны мяч”. Гонар Віцебшчыны абараняла міёрская каманда хлопчыкаў 1999-2000 гадоў нараджэння, якая вясной выйшла пераможцам у вобласці.

 

Суправаджаў і падтрымліваў юных футбалістаў іх трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч. Ён і капітан каманды Аляксей Жураўскі падрабязна расказалі пра спаборніцтвы:

— Сустракалася ўсяго 6 каманд-пераможцаў ад кожнай вобласці і дзве са сталіцы. У першы дзень па жараб’ёўцы гульні не выпала нашым спартсменам, таму адпачывалі пасля доўгай дарогі. На наступны сыгралі з мінскім “Партызанам”. Першы тайм закончыўся на карысць саперніка — 1:0. У другім нашы хлопчыкі сабраліся з сіламі і выйгралі — 3:0. Два галы забіў капітан каманды, а трэці — Павел Жабёнак. Практычна адразу трэба было сустракацца з ігракамі Брэсцкай вобласці. Стомленасць брала сваё, але міярчане не здаваліся і згулялі ўнічыю. З Барысаўскім “БАТЭ” таксама атрымалася нічыя. У выніку занялі другое месца ў групе і з “Тарнада” з Мінска сустракаліся за 3-4 месцы. Фінал прадвызначыўся ўжо ў першым тайме, які закончыўся з лікам 1:0, дзе гол забіў Аляксей Жураўскі. Занялі трэцяе месца і сталі бронзавымі прызёрамі ў рэспубліцы.

 

Перад асноўнымі гульнямі праводзілася між камандамі спаборніцтвы па агульнафізічнай падрыхтоўцы і тэхніцы валодання мячом. Міярчане занялі тут першае месца.

Шмат узнагарод прывезлі юныя футбалісты дадому: дзве камандныя граматы, медалі і кубкі, памятны прыз — DVD-плэер і яшчэ кожнаму персанальны падарунак. Аляксей Жураўскі прызнаны лепшым нападаючым турніра, яму ўручаны кубак у форме мяча.

 

Трэнер адзначыў, што ў адрозненне ад мінулага года, калі ў такога маштабу спаборніцтвах хлопчыкі ўдзельнічалі ўпершыню і занялі чацвёртае месца, яны ў гэты раз былі маральна настроеныя на барацьбу і ведалі, што іх чакае на турніры. Самаўдасканаленне, якім займаліся на працягу года, не прайшло дарэмна — падраслі на планку вышэй. Алег Станіслававіч распавядаў далей: “Гарануся сваімі выхаванцамі і іх выступленнем на рэспубліцы задаволены. Непакоіліся за дзяцей і іх бацькі, званілі і цікавіліся пра поспехі. Трэба адзначыць, што нават вадзіцель Іван Яленскі, які вазіў нас на спаборніцтвы і раней ніколі не цікавіўся гэтым відам спорту, шчыра хварэў за дзяцей, у Пружанах з’яўляўся няйначай як самым актыўным балельшчыкам. Падтрымліваў хлопчыкаў і адзін з бацькоў ігракоў А. А. Чарняўскі, ён таксама вырушыў з намі ў дарогу і чатыры дні знаходзіўся побач. Ужо дома атрымалі юныя футбалісты спецыяльныя памятныя падарункі ад індывідуальнага прадпрымальніка І. У. Емяльянава, што таксама было вельмі прыемна, а яму — шчырая падзяка”.

 

— Мне і сябрам маім вельмі спадабаліся спаборніцтвы. Толькі адзін гол прапусцілі на гэты раз у свае вароты. Цікава было ў аквапарку, які наведалі ў вольны ад гульняў час. Пакупаліся і пабавіліся там уволю, — настальгічна прыгадваў капітан каманды Аляксей Жураўскі.

 

У наступным годзе састаў каманды крыху памяняецца, адна палова пяройдзе ў ранг сярэдняй узроставай групы, а другая застанецца ў малодшай. Спадзяёмся, што поспех юным міёрскім зоркам футболу нязменна будзе спадарожнічаць.

 

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта