Авторизация
 

Спартыўнае свята ахапіла Дзісну

 Толькі разам, толькі дружна. Пад такім дэвізам у Дзісненскай школе адбылося спартыўнае сямейнае свята з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

Свае спрыт, знаходлівасць, уменне дзейнічаць зладжана паказалі 12 сямейных каманд: Івашчук, Масла, Трушчанка, Макарэвіч, Грыгаран, Мароз, Сівіцкія, Табола, Швед, Бушыла, Дуброўскія. Дзеці – вучні 1 – 4 класаў – свяціліся радасцю, адчуваючы падтрымку тат і мам. Бацькі, якія не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, занялі месцы ў радах балельшчыкаў.

Адразу дзве каманды былі ад сям’і Грыгаран: тата з дачкой Палінай і мама з сынам Арсенам. Паспяхова выступаюць іх дзеці на конкурсах па-за межамі ўстановы. Так, Паліна перамагла на абласным этапе спаборніцтваў «300 талентаў для каралевы» і годна паказала сябе на рэспубліканскім.

Актыўнічае на школьных спартыўных спаборніцтвах сям’я Швед. Іх старэйшы сын Кірыл з пачатковых класаў займаецца спортам. Сёлета заваяваў дыплом ІІІ ступені на абласным этапе алімпіяды па фізічнай культуры. Не хоча адставаць ад брата малодшы Ягор.

Разнастайныя заданні падрыхтавала для канкурсантаў арганізатар мерапрыемства – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Святлана Гіржда.  Удзельнікі аб’ядналіся ў дзве вялікія каманды – «Ракета» і «Банда» – і не на жарт захапіліся спаборніцтвам. На працягу гульні першынства адыходзіла то адной, то другой камандзе. У выніку – нічыя.

Усе атрымалі падарункі і пазітыўныя эмоцыі.

 

У ТЭМУ

Арганізатары і ўдзельнікі свята выказваюць удзячнасць за прадастаўленыя прызы старшыні апякунскага савета Дзмітрыю Шавякову.

 

Фота прадастаўлена Дзісненскай школай.

Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 179
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 643
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 106
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 121
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 439
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 584
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта