Авторизация
 

Куды забраліся юныя скалалазы аб'яднання "Турыст" з Міёр

 Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні ў выглядзе боулдэрынгу (праходжанне кароткіх дыстанцый маршрута за адведзены час) прайшлі ў пачатку лютага. Удзельнічалі 13 каманд. У тым ліку з Міёрскага раёна.

Праходзілі спаборніцтвы па пяці ўзроставых групах. Спартсменам прадаставілі 15 боулдэрынгавых трас і дзве гадзіны лажання.
Скалалажанне ў выглядзе боулдэрынгу для міёрскай каманды – новы накірунак спартыўнага турызму. Між тым сярод навічкоў глядзеліся годна. Так, Аляксандра Сініца ў сваёй узроставай групе была пятай, Уладзімір Томка – восьмы. Добрыя вынікі ў Златы Чабатар, Дар’і Шокель, Кацярыны Уткінай, Усціны Ясінскай.


 У агульнакамандным заліку міёрскія турысты сталі дзявятымі, апярэдзіўшы сапернікаў з Глыбокага, Талачына, Ушач і Лепеля.
Дарэчы, гэтая зіма для наведвальнікаў аб’яднання насычаная паездкамі. У снежні ўдзельнічалі ў адкрытых спаборніцтвах Браслаўскага раёна па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых залах, у студзені – у адкрытых спаборніцтвах Ахрэмаўскай яслі-сад – сярэдняй школы Браслаўскага раёна па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых залах у выглядзе боулдэрынгу.

ДЛЯ ДАВЕДКІ

Аб’яднанне па інтарэсах «Турыст» дзейнічае ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі другі год. На занятках дзеці знаёмяцца з тактыкай і тэхнікай пешаходнага турызму, вывучаюць асновы спартыўнага арыентавання, турысцка-прыкладнога многаборства.

Фотаматэрыял прадастаўлены раённым Цэнтрам дзяцей і моладзі.

Вольга ЯСІНСКАЯ, педагог аб’яднання «Турыст».

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта