Авторизация
 

Скончылася спартакіяда сярод работнікаў школ Міёршчыны

 Скончылася сёлетняя галіновая круглагадовая спартакіяда сярод работнікаў школ раёна. Праходзіла пад эгідай аддзела па адукацыі і профільнага райкама прафсаюза і прысвячалася Году малой радзімы. На базе Міёрскіх СШ № 2 і № 3 імя Я. Томкі мерыліся сіламі 12 каманд. Турыстычныя спаборніцтвы традыцыйна разгарнуліся ва ўрочышчы Навалака. Пераможцаў вызначалі па кожным відзе спорту. Паспяхова выступілі спартсмены-настаўнікі СШ № 2: занялі першыя месцы па чатырох відах.  

Па валейболе сярод васьмі каманд, у кожнай па восем спартсменаў, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е за СШ № 2, 2-е – у СШ № 3 імя Я. Томкі, 3-е – у Язненскай СШ.
Самыя падрыхтаваныя турысты сярод сямі каманд-удзельніц таксама аказаліся ў СШ № 2. Саступілі прадстаўнікі Дзісенскай і Чапукоўскай школ.


Спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі былі аднымі з самых масавых. Удзельнічалі спартсмены 10 школ, ад кожнай – па два стралкі. Мужчыны стралялі стоячы, жанчыны – седзячы з рукі. Перамагла дружына СШ № 2, другое месца ў завуццеўцаў, трэцяе – у дворнасельцаў. У асабістым заліку не ўсё так адназначна. Пераможцамі сталі Аляксандр Паршута і Валянціна Рудзёнак з СШ № 2, Аляксандр Гваздоўскі і Валянціна Шымуковіч з Завуцця, Юрый Гладкоўскі з Дзісны і Таццяна Дубніцкая з Дворнага Сяла.


Такімі ж масавымі сталі адзінаборствы па настольным тэнісе. Майстрамі малой ракеткі праявілі сябе Аляксандр Кляшчонак з Дворнага Сяла, Славамір Колас і Валянціна Рудзёнак з СШ № 2, Іван Гіржда і Валянціна Івашчук з Дзісны, Людміла Бялевіч з Новага Пагоста. У выніку на першым месцы зноў СШ № 2, на другім – Дзісенская СШ, на трэцім – Дворнасельская.


У спаборніцтвах па шахматах каманды таксама фарміраваліся з мужчыны і жанчыны ад кожнай школы. Яны гулялі па кругавой сістэме. Поспех спадарожнічаў Васілю Найдзёнку з Узмён, Славаміру Коласу з СШ № 2 і Мікалаю Пашкоўскаму з Чапукоў, а таксама Веры Яленскай з Сіцькова, Наталлі Чысцяковай з СШ № 3 імя Я. Томкі і Ірыне Бахір з Язна. У камандным заліку ў лідарах прадстаўнікі Сіцькоўскай, Узмёнскай і Чапукоўскай школ.


Такім жа чынам адбываліся спаборніцтвы па шашках. Найбольш часта «выходзілі ў дамкі» Юрый Рачыцкі з СШ № 3 імя Я. Томкі, Уладзімір Замковіч з Узмён і Леанід Мятла з СШ № 2, а таксама Алена Шамшур з Сіцькова, Раіса Гайбовіч з СШ № 3 імя Я. Томкі і Алена Лапіцкая з Туркова. Прызавыя месцы занялі каманды СШ № 3 імя Я. Томкі, Сіцькоўскай школы і СШ № 2.


У галіновай круглагадовай спартакіядзе 2019 года сярод работнікаў устаноў адукацыі раёна першае месца занялі спартсмены СШ № 2 (набралі 1 120 ачкоў), другое – СШ № 3 імя Я. Томкі (890) , трэцяе – Узмёнскай школы (640). Па два прызавыя месцы ў спаборніцтвах займалі каманды Сіцькоўскай (прэтэндавала быць трэцяй у агульным заліку), Язненскай, Дворнасельскай і Дзісенскай школ, па адным – Чапукоўскай і Завуццеўскай. Педкалектыву кожнай шчырая падзяка за ўдзел і віншаванні з Новым годам!

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ФЁДАРАВА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2020
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта