Авторизация
 

Ва Украіну Ганна Шупенька ехала паглядзець на горы

 Супрацоўніца раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганна Шупенька – аматар падарожжаў. Захапленне з’явілася пасля паездкі ў Чэхію, куды трапіла яшчэ школьніцай. Часта наведвала родных у Латвіі. У мінулым годзе пабывала ў Нідэрландах і Германіі. Сёлета адправілася ў тур па Украіне.

– Кожны год стараюся кудысьці паехаць. Цікава спазнаваць свет, на свае вочы бачыць прыроду, архітэктуру іншых краін, назіраць за іх жыхарамі, – гаворыць Ганна. – Паехаць ва Украіну прапанавала сяброўка. Туры выхаднога дня ў Закарпацце і Львоў арганізуе адна з мінскіх турфірм. Месцы забраніравалі яшчэ ў маі, адправіліся ў вандроўку ў жніўні. Абышлася паездка ў 80 долараў.


 Складанымі для Ганны аказаліся дзве ночы ў аўтобусе. Астатнія ўражанні толькі пазітыўныя. Першая кропка маршрута – Львоў. Тут правялі цэлы дзень. Знаёміліся з горадам з дапамогай гіда і самастойна.


 – Запомніліся пешыя прагулкі. У горадзе шмат вузкіх брукаваных вулачак. Цікавыя збудаванні, – расказвае субяседніца. – Тут прадаюць сярэбраныя ўпрыгожанні па даступных цэнах. Купіла на памяць пярсцёнак, на нашы грошы – 22 рублі. А яшчэ ўразіла кухня: блінчыкі, сапраўдны ўкраінскі боршч і калена барана. Апошняе смажаць на кастры. Мясцовую смакату спрабавалі ў рамках экскурсіі «Смачны Львоў» па аб’ектах харчавання.


Другі дзень падарожнікі правялі ў правінцыяльным райцэнтры Мукачова. За горадам на 68-метровай вулканічнай гары знаходзіцца замак Паланак. Дакладна невядома, калі ён узведзены. Першыя дакументальныя ўпамінанні адносяцца да ХІ стагоддзя. Паланкам называлі дубовы частакол, якім абносілі роў, што агароджваў замкавую гару. Адсюль імя будынка.


 Непаўторны краявід з тэрыторыі палаца Шэнбарнаў. Пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя, ён добра захаваўся знутры і звонку.


– Адсюль горы выглядаюць вельмі прыгожа. Доўга на іх любавалася, – гаворыць падарожніца. – Адметнасць жа палаца ў тым, што ў ім, як дзён у годзе, 365 вокнаў. І яшчэ адно замураванае. Тут 52 пакоі, 12 уваходаў. Па вуглах – чатыры вежы рознай формы.


Пабывалі ў аздараўленчым комплексе «Тэрмальныя воды Касіна». Найбольш спадабалася Ганне эўкаліптавая саўна. Асвяжае і для дыхальных шляхоў карысная.
– Гіды шмат расказвалі пра месцы, якія мы наведалі. Але інфармацыю не ўсю ўловіш, а вось убачанае надоўга застаецца ў памяці, – адзначае Ганна. – Праездам праз украінскія вёскі заўважыла, што паўсюль ёсць цэрквы. Шмат вінаграднікаў. Уздоўж дарогі, як у нас яблыкі, там персікі прадаюць. Увогуле цікавай атрымалася паездка. Такія вандроўкі пашыраюць кругагляд. Гэта цудоўны адпачынак і шмат новых уражанняў.

Фотаматэрыял з асабістага архіва Ганны ШУПЕНЬКА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 968
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 345
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 570
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта