Маляўнічыя пейзажы, велічныя манастыр і храмы, працяглыя экскурсіі і незабыўныя ўражанні. На Валааме, куды арганізавала паездку Полацкая епархія, разам з іншымі паломнікамі пабывала Таццяна ГАЛЫНЯ з Узмён.
Мясцовае насельніцтва на Валааме налічвае каля 500 чалавек. З іх амаль 200 – манахі. Між тым цёплай парой тут шматлюдна.
– Турыстаў вельмі шмат, у тым ліку іншаземцаў. Паўсюль натоўпы людзей, – заўважае Таццяна. – Так што на вуліцы наўрад ці атрымаецца застацца ў поўнай цішыні сам-насам са сваімі думкамі.
Да вострава Валаам паломнікі, даехаўшы на аўтобусе з беларускага Полацка да расійскага Прыазёрска, паплылі па Ладажскім возеры на «Метэоры». Так называюць пасажырскі цеплаход на падводных крылах. На адлегласць у пяцьдзясят кіламетраў затрацілі гадзіну.
Ежай духоўнай насычаліся падчас службаў у храмах.
– Заўважыла, што свечкі вернікі не запальваюць і не ставяць, а кладуць у каробкі ля ікон, – гаворыць паломніца. – На службе адчуваеш унутраны спакой, адыходзяць мітуслівыя думкі. Уражвае мужчынскі хор. Галасы прыгожыя, чыстыя. Заслухаешся. Многія з нашай групы спавядаліся.
Фота з асабістага архіва Таццяны ГАЛЫНЯ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Поўнасцю чытайце ў № 90 "Міёрскіх навін" ад 9 лістапада, электронны варыянт - на сайце белкіёску.