Миорское "Динамо" получило золото

 Спаборніцтва прайшло 10 – 11 жніўня ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. 

У турніры па міні-футболе сярод моладзі Міёршчыны ўдзельнічалі сем каманд. Узрост ігракоў – да 31 года. Таксама гуляла каманда ветэранаў футбола, якім 35 і больш. Усяго зарэгістраваліся 42 удзельнікі, з якіх сфарміравалі сем каманд і размеркавалі па дзвюх групах.


Перамога за «Дынама», куды ўвайшлі Ігар Чарняўскі, Арцём Шаўчонак, Павел Жабенак, Валерый Мароз, Дзяніс Пальчэўскі, Мікіта Кажан. На другім месцы «Андэрдог», дзе гулялі Юрый Буры, Максім Платонаў, Валерый Масальскі, Максім Антанёнак, Аляксей Крупенька, Данііл Дарашкевіч. Трэцяя пазіцыя ў каманды «Poker stars». Гэта Вадзім Шокель, Андрэй Канаховіч, Дзмітрый Кухаронак, Андрэй Пахірка, Уладзіслаў Касцюкевіч, Дзяніс Казлоўскі і гуляючы трэнер Алег Грыгаровіч.

УДЗЕЛЬНІКАЎ каманд-пераможцаў узнагародзілі медалямі і дыпломамі.

Фотаматэрыял прадастаўлены ФСК "Міёры".
Па інфармацыі ФСК «Міёры» падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.