Авторизация
 

Скараў вяршыні Каўказа, Паміра, Гімалаеў

 Так оставьте ненужные споры – 
Я себе уже всё доказал:
Лучше гор могут быть только горы,
На которых ещё не бывал…

Шчырасць радкоў з песні Уладзіміра Высоцкага «Прощание с горами» праносіць праз сваё жыццё прафесіянальны альпініст, наш зямляк са сталіцы Сяргей Стацэвіч. Нарадзіўся ў Віцебску, дзяцінства і маладосць правёў на Міёршчыне. Маці Зінаіда Мікалаеўна – віцябчанка, тата Зігмонт Сігізмундавіч – ураджэнец вёскі Чурылава Бліжняе. Абодва настаўнічалі ў школах раёна. Пазней бацька атрымаў юрыдычную адукацыю, і працаваў пракурорам. Часта пераязджалі. Сяргей з пяшчотай і любоўю ўспамінае юнацкія гады ў Дзісне: брукаваныя вулачкі, старыя будынкі, шырокую хуткаплынную Заходнюю Дзвіну. Гэта родныя і блізкія яго сэрцу краявіды. Час ад часу наведвае малую радзіму.

  Хто можа стаць альпіністам?
– Любы, каму падабаюцца горы, у каго ёсць жаданне пераадольваць сябе і свае слабасці. Але лічу, што займацца вышынным альпінізмам не кожнаму па сіле. Акрамя фізічнай формы, тэхнікі і ведаў важна, як твой арганізм «трымае вышыню», акліматызацыя, псіхалагічная раўнавага ў зносінах. Напрыклад, пры недахопе кіслароду чалавек у гарах можа рэагаваць больш раздражнёна, тым больш у экстрэмальных сітуацыях. Трэба ставіцца адзін да аднаго ўважліва і цярпліва, умець падтрымаць. І тыя, хто прыходзіць у альпінізм, павінны быць адказнымі, цярплівымі. Гэта своеасаблівая філасофія, стыль жыцця. Патрэбна прагназаваць свае дзеянні, дзеянні іншых. Асабліва на вышыні. Бывае, людзі ходзяць па гарах у адзіноце і атрымліваюць асалоду. Аднак гэта вельмі складана і небяспечна. Альпінізм – камандны від спорту.
Мы адчувалі сябе камандай, бо хадзілі ў горы прыкладна адным саставам звыш 20 гадоў, навыкі былі добра выпрацаваны. Віктар Лутаў, сёння ён трэнер зборнай Беларусі па альпінізме, і яго брат Анатоль Лутаў, Уладзіслаў Каган, Аляксандр Максіменя і іншыя. На жаль, няма з намі Міхаіла Мельнікава і Сяргея Белавуса. Адзін загінуў на Каўказе, другі знайшоў спачын у Гімалаях.


 Сяргей, дзеля чаго хадзілі ў горы?
– Заўсёды праводжу паралель. Хтосьці займаецца балетам, спытайце, навошта ён гэта робіць. Так і альпінізм. Я першы раз быў у гарах у 1983 годзе. Уразілі прырода, спецыфічная эстэтыка і рамантыка. Другі момант – узаемаадносіны з людзьмі, спевы пад гітару ў лагеры. Паступова прыйшоў прафесіяналізм у тэхніцы: умееш добра рухацца па скалах, хадзіць па лёдзе, нават супрацьстаяць прыродным стыхіям. Адчуваеш радасць і гонар за свае поспехі. Далей прыходзіць смак ад распрацоўкі стратэгіі ўзыходжання, яе рэалізацыі, зладжанай і прафесійнай каманднай працы. Разумееш, што адкрываеш для сябе іншы свет, насычаны і таямнічы.


Што пераадольвалі?
– Вышынны альпініст сустракае на сваім шляху ў адной вандроўцы снег, лёд, скалы, травяныя маршруты. Да гэтага могуць далучыцца завея, раптоўны вецер, дождж, сыход лавіны. Надвор'е важна ўлічваць. Так у нас здарылася пры ўзыходжанні ў 2008 годзе на вяршыню Броўд Пік – 12-я вышыня свету (8 047 метраў), якая знаходзіцца ў Пакістане. Расійскія альпіністы, што спусціліся з Броўд Пік у трэці лагер, расказалі пра дрэнны стан маршрута і глыбокі снег. Надвор'е псавалася, але мы вырашылі ісці на хуткі штурм. У дзве гадзіны ночы каманда ў поўным складзе пайшла на гару. У хуткім тэмпе да 7.00 набралі вышыню каля 7 800 метраў. Моцны штармавы вецер, нізкая тэмпература і снег перашкодзілі дасягнуць вяршыні. За 300 метраў ад яе вымушана павярнулі назад. На жаль, не было часу для другой спробы. Нягледзячы на тое, што не дайшлі, як кіраўнік я бачыў, што ў каманды засталося адчуванне добра выкананай працы. Пра ўзыходжанне на Броўд Пік Беларускай альпінісцкай экспедыцыі Віктар Лутаў зняў фільм, які можна паглядзець на YouTube.


 Адчуванні на вяршынях... Якія яны?
– Калі мэта дасягнута і надвор'е дазваляе, то затрымліваліся і сузіралі наваколле, пакідалі запіску ў туры, устанаўлівалі сцяг, фатаграфаваліся на памяць. Радасць у сэрцы – мы гэта зрабілі! Аднак расслабляцца нельга. З напружаным пачуццём адпраўляліся на спуск. Першая думка – сканцэнтраваць усе ўвагу і сілы, каб паспяхова завяршыць маршрут.


Тытул «Снежны Барс» за што атрымалі?
– «Снежны Барс» прысвойвалі альпіністам яшчэ ў савецкія часы за пакарэнне ўсіх пяці сямітысячнікаў: піка Перамогі і Хан-Тэнгры ў гарах Цянь-Шань, піка Ісмаіла Самані (Камунізму), Каржанеўскай і Незалежнасці (Леніна) на Паміры. З нашай экспедыцыі ў 1992 годзе ўзнагародзілі чатырох чалавек. На той момант для Беларусі гэта было вельмі значна.


Ці ёсць прыкметы ў гарах?
– Назаву гэта забабонам. Напрыклад, альпіністы ніколі не кажуць «апошні», «апошні раз» ці «апошняя гара». Заўжды кажуць «крайні».


Як ставіліся родныя да Вашага захаплення?
– Асабіста для мяне гэта было пераключэнне каналаў. Вельмі здорава збегчы ад цывілізацыі і пажыць у палатцы, стаміцца ад пройдзенага маршруту. Пасля вярнуцца ў горад і ўсвядоміць, што ты тут таксама шмат чаго маеш. А ў родных кожная паездка выклікала стрэс. Да іх даходзілі чуткі, што ў гарах час ад часу гінуць людзі. Канешне ж, хваляваліся. Калі прыгадваю нашы ўзыходжанні, то гэта было цалкам жыццё, заснаванае на рызыцы. З узростам чалавек па-іншаму пачынае ставіцца да раней звычайных рэчаў. Майму сыну 19 гадоў. Дзесьці ў глыбіні душы не жадаю, каб ён займаўся альпінізмам.


Ці перажывалі экстрэмальныя выпадкі ў гарах?
– Так, пры ўзыходжанні ў 2007 годзе на гару ў Гімалаях Нанга Парбат (Пакістан), што ў народзе называюць Гара-забойца. Наша група з васьмі чалавек штурмавала небяспечную вяршыню па маршруце Кінсхофера. Гэта крутая працяглая ледзяная сцяна са стромкім скальным выхадам на снежную паліцу. Было неспрыяльнае надвор'е, аднак вырашылі рухацца наперад. Калі падымаліся, чыліец, які спускаўся з другога лагера, пачаў падаць, праляцеў палову вяроўкі, зачапіўся за мой крук — і вырваў яго. Ледзь паспеў я зарубіцца ледарубам – і мы завіслі на пярыльнай вяроўцы. Секунда магла дорага мне каштаваць, у гарах трэба быць пільным і прадумваць кожны крок. Да вяршыні дабраліся.


Як пераадольваеце страх?
– Канешне, страшна бывала. Але ідзеш на любы маршрут і ўключаеш функцыю «глядзі наперад». Гэта значыць, спрабуеш прагназаваць рызыку. Тады не думаеш пра боязь, а проста працуеш. Страх звычайна з'яўляецца ад нечага невядомага. Напрыклад, сыход лавіны можа быць непрадказальны. Здарыўся са мной выпадак у 1993 годзе пры ўзыходжанні беларусаў на пік Перамогі. Мне выпала ісці правяраць рацыю. Прыхапіў цёплыя рэчы і рушыў. Было сонечна і ціха. Раптам паказалася белае воблака, якое стала распаўзацца па схіле. Лавіна! Што было моцы пабег наперад. Віднеліся палаткі. З адной выйшла літоўская турыстка, непадалёк аказаўся англічанін. Ён паведаміў, што з піка Чапаева зляцеў вялікі снежна-лядовы карніз. Накрыла дваіх англічан і дваіх алмацінцаў. Трэба было спяшацца ім на паратунак. За 45 хвілін я дабраўся да пяцікіламетровай адметкі. Па рацыі паведаміў, што сышла лавіна. Працавала аднабаковая сувязь, але мяне пачулі. Наверсе я застаў літоўскіх турыстаў, затым далучылася яшчэ некалькі альпіністаў. Траншэю капалі па чарзе. Дзесьці праз га-дзіну на падмогу прыляцелі выратавальнікі. Знайшлі толькі цела англічаніна, астатніх лавіна пахавала пад сабой назаўсёды. А як толькі шукальнікі пакінулі месца раскопак снежнага завалу, сышла другая лавіна.


Як сёння развіваецца альпінізм у Беларусі?
– Адбываецца своеасаблівая трансфармацыя. У савецкія часы дзейнічала пэўная сістэма альпінісцкіх лагераў, прафсаюзаў. Гэты від спорту падтрымлівала дзяржава, была масавасць. Цяпер альпінізм існуе на ўзроўні клубаў. Ён становіцца даволі элітарным відам спорту. Патрэбна дарагая экіпіроўка, ды і дабрацца да месца нятанна. Чалавек, які мае вялікія амбіцыі і грошы, а не заўжды досвед і здольнасці, можа мець вялікія праблемы ў гарах. Рызыка высокая. Думаю, будучыня ў беларускага альпінізму ёсць, але на ўзроўні клубаў.
Вясной чарговы раз нашы беларускія альпіністы даказалі, што могуць усё. 6 мая Максім Вінчэўскі, Аляксандр і Міхаіл Вайцюкі, Дзяніс Жыдкоў і Міхаіл Макеенка паднялі факел з агнём II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» на найвышэйшы пункт Еўропы – гару Манблан. Ганарымся імі!

Фота з асабістага архіва Сяргея СТАЦЭВІЧА.
Гутарыла Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта