Авторизация
 

Чэслаў Мароз з Пад'ельцаў не з баязлівага дзясятка

 Галоўнага інжынера ААТ «Пад’ельцы» Часлава МАРАЗА, якому ўжо за 60, два гады таму зімой падагра літаральна зваліла з ног.

Хвароба бязлітасная да суставаў ног. Болі такія, што страчваеш прытомнасць. Для паратунку выклікалі «хуткую», – апавядае Вольга Аляксандраўна, жонка Часлава Францавіча. – Урачы рэкамендавалі не нагружаць ногі, трымаць іх у цяпле і спакоі, не дазваляць сабе нічога лішняга.


 Але Часлаў Францавіч не такі, каб ціха скарыцца немачы. Ён ужо мае вопыт лячэння нетрадыцыйнымі метадамі. Напрыклад, за некалькі дзён галаданнем паспяхова адолеў гаймарыт. І цяпер найперш вывучыў усе даступныя крыніцы звестак пра падагру і яе лячэнне. Для сябе вырашыў, што яго ўратуе забаронены медыкамі бег.


Але як бегчы, калі наогул рухацца цяжка? У сакавіку 2017-га выйшаў на стадыён. Па бегавой дарожцы перамяшчаўся ціхім крокам. Напачатку сіл хапала на адзін круг, паступова дыстанцыя і тэмп хадзьбы павялічваліся. Потым пераключыўся на бег і дайшоў да рэгулярных пяці кіламетраў. Цяпер ногі пачыналі непакоіць, калі не займаўся. Таму вырашыў удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.


На Мінскі паўмарафон 2018 года, што праходзіў 9 верасня, запісаўся на самую кароткую дыстанцыю ў 10 кіламетраў. Паспяхова яе адолеў. Пачаліся іншыя старты. У іх заваяваў ужо два дзясяткі медалёў.


 Нядаўна, 7 ліпеня, у Мінску праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па трыятлоне «Волатмен-2018». Гэта быў чэмпіянат Беларусі на сярэдняй дыстанцыі. Патрабавалася праплыць амаль 2 кіламетры, праехаць на веласіпедзе 90 км і яшчэ прабегчы 21. Вытрымаць выпрабаванне няпроста.


Першае месца ў гонцы ва ўзроставай групе ад 60 да 69 гадоў заваяваў Аляксандр Васілевіч. У інтэрв’ю пад красамоўным загалоўкам «Думаў толькі аб адным, галоўнае – без падзення і траўм» пераможца апавядае: нават падумаць не мог, што тэмпература вады паменшыцца з 22,5 градуса да 17. На велаэтапе (па галоўным праспекце Мінска трэба было праехаць 15 кругоў з 75 паваротамі) напачатку атрымліваў толькі задавальненне, абганяў сапернікаў. Потым пачаўся дождж з градам, шалёны вецер, таму асцерагаўся падзення і траўм.


Усё гэта вытрымаў і Часлаў Мароз. Толькі пазбегнуць падзення з веласіпеда не ўдалося – на трэцім крузе падрэзала юная ўдзельніца. Зваліўся на газон на праспекце Незалежнасці. Аднак не скарыўся, на пагнутым веласіпедзе адолеў дыстанцыю з другім вынікам у сваёй узроставай групе. Атрымліваецца, што яго ўзнагароды двойчы заслужаныя.


Наперадзе новыя старты: заўтра «Альфа-банк» зноў праводзіць спаборніцтвы па трыятлоне. Часлаў Францавіч рыхтуецца да ўдзелу.

Фотаматэрыял прадаставіла Вольга МАРОЗ.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта