Авторизация
 

Міярчанін Вітольд Ермалёнак наведаў Туніс

 Настаўнік гісторыі, кіраўнік гуртка юных краязнаўцаў і стваральнік аб’яднання школьных музеяў Вітольд ЕРМАЛЁНАК заўсёды ў пошуку і паездках. 

Вітольд Антонавіч любіць падарожнічаць, каб пабачыць мясціны і помнікі, прасякнуцца духам гістарычных падзей і сучаснасці. З паездак заўсёды вяртаецца з нечым адметным, характэрным толькі для пэўнай краіны. Ёсць што паказаць і расказаць вучням. У штомесячніку «Міёрская даўніна» і раёнцы друкуюцца цікавыя публікацыі. Прапануем увазе чытачоў нататкі пра экзатычную афрыканскую краіну Туніс. А Вітольда Антонавіча рэдакцыя шчыра віншуе з юбілеем – нашаму актыўнаму няштатнаму аўтару 65!

Вітольд Антонавіч наведаў Туніс па турыстычнай пуцёўцы ў другой палове чэрвеня, калі там яшчэ не наступіла вялікая спёка. Сцвярджае, што можна ўкласціся ў дзве сярэднія беларускія пенсіі па прапанове «ўсё ўключана». Маецца на ўвазе пражыванне ў гатэлі з трохразовым харчаваннем на «шведскім стале» і ўваходам у бар, некалькімі экскурсіямі. Аднак пажадана пуцёўку заказваць зага- дзя, прыкладна за паўгода. Трэба ўлічваць дадатковыя выдаткі на розныя паездкі, пакупкі, сувеніры, забавы. Усё залежыць ад намераў і жаданняў.


На поўдзень нашы людзі імкнуцца, каб адпачыць і ўмацаваць здароўе. Вітольд Антонавіч наведваў Егіпет. Лічыць, што цёплае Чырвонае мора з салёнай вадой падтрымала хворыя ногі. Старажытная экзотыка (адны піраміды са сфінксам чаго вартыя!) пакінула незабыўныя ўражанні. Разлічваў на такі ж эфект ад падарожжа ў суседнюю афрыканскую краіну.


 Турыстычная пуцёўка прывяла ў туніскі горад Сус ля Міжземнага мора. Гатэль «Эль-Кантавія-Цэнтр», адзін з сотняў на ўзбярэжжы, аказаўся сучасным. Басейн на другім паверсе і кваліфікаваны персанал, які ў большасці ведае мовы сваіх пастаяльцаў. Назва гатэля, як і многія іншыя ў гэтай краіне, паходзіць ад імя мясцовага мусульманскага святога. Беларусаў няшмат, больш за ўсё рускіх і немцаў, а яшчэ палякі, румыны, чэхі.


Туніс аказаўся не зусім такім, як уяўлялася. Гэта прэзідэнцкая, больш свецкая, чым ісламскі Егіпет, рэспубліка, якая атрымала незалежнасць ад Францыі ў 1956 годзе. Аднак уплыў метраполіі адчуваецца і цяпер распаўсюджанасцю французскай мовы і тэхнікі. Змагар за незалежнасць Хабіб Бургіба стаў першым прэзідэнтам, яго памяць шануе 11-мільённы народ. Ён ураўняў правы мужчын і жанчын, забараніў мусульманам мець некалькі жонак, абавязаў пры разводзе рабіць ім значныя выплаты, у тым ліку на дзяцей. Таму скасаванняў шлюбаў практычна няма. Насельніцтва гаворыць пераважна на мясцовым дыялекце арабскай мовы. Сярэдні заробак па краіне 300 долараў у месяц. Школы не закрываюць, нават калі ў іх мала дзяцей. Вучні могуць вывучаць замежную мову на выбар. Адукацыя бясплатная, аднак вну заканчвае толькі 15 % паступіўшых студэнтаў. На ўзбярэжжы няма пакінутых пустуючых гатэляў, як у Егіпце.


Подых разбуральнай «арабскай вясны» адчуваецца найперш мноствам лівійскіх бежанцаў (кажуць, іх больш за 2 мільёны), што ратуюцца ад грамадзянскай вайны, якая ўсё яшчэ працягваецца.


Каб пазнаёміцца з краінай, наш зямляк разам з рускімі спадарожнікамі запісаўся на 1200-кіламетровую аўтобусную экскурсію ўглыб Сахары. Машына сучасная, з кандыцыянерам, таму гарачы подых пустыні ў ёй не адчуваўся. Па добрай дарозе ехалі хутка, за гадзіну адольвалі да 90 км.


З цікавасцю назіраў, як мянялася наваколле. За зялёным узбярэжжам пачаліся несканчоныя плантацыі аліў. Гэта дрэвы-доўгажыхары, турыстам паказва- юць 2800-гадовае. Вытворчасць аліўкавага алею – самая важная экспартная галіна сельгасвытворчасці, якая не мае адходаў: усё, што застаецца ад алівак пасля двух водціскаў алею, ідзе на ўгнаенне і паліва.


Потым абапал дарогі паўсталі фінікавыя пальмы. Са здзіўленнем беларус даведаўся, што плады з іх трапляюць на нашы прылаўкі без апрацоўкі. Хаця непасрэдна з дрэва яны па смаку крыху адрозніваюцца.


Зона суцэльных калючак перайшла ў неабсяжныя прасторы пяску без прыкмет жыцця. Першы аазіс аказаўся за 150 кіламетраў. Горад Кайруан славіцца самай старой у Афрыцы мячэццю, якую прававерным з усяго кантынента неабходна наведаць сем разоў, не менш старажытнай крэпасцю. Жыллё мясцовага насельніцтва з каменя, блокаў, цэглы. Мужчына пасля стварэння сям’і ўзводзіць «з падручных матэрыялаў» аднапавярховую пабудову, як жэніцца першы сын – надбудоўвае наступны паверх, для другога – таксама.


 Турыстам прапаноўваюць паездку на джыпах (у кожным па шэсць чалавек) у пустыню, а гэта суцэльнае мора пяску, з якога вецер насыпае хвалі барханаў. Становіцца трывожна і страшнавата. На шляху, які часткова супадае з трасай ралі Парыж – Дакар, паўстае фантастычны гарадок, пабудаваны амерыканскімі кінематаграфістамі для здымкаў фільма «Зоркавыя войны». Аднак галоўнае відовішча – захад сонца. Раптоўны скачок свяціла за гарызонт уражвае.


Вярнуліся з цёмным. Пустыня, але гатэль для турыстаў з усімі зручнасцямі, басейнам, «шведскім сталом». Толькі напоі – ужо за ўласны кошт.


Спалі нядоўга, каб пабачыць такі ж цікавы ўзыход сонца ў пустыні. Паездка запомнілася прыпынкамі ў аазісах. Назіралі збор фінікаў: босы чалавек без дапаможных сродкаў імкліва ўзнімаўся па шурпатым ствале дрэва на вышыню 25 – 30 метраў, адтуль скідваў плады. Смакавалі пальмавы сок, свежы і зброджаны: ён добра спаталяе смагу. Пабачылі мясцовую жыўнасць у невялікім заапарку; факір дэманстраваў утаймаванне самай ядавітай пустыннай змяі эфы. Пабывалі на салёных азёрах, дзе здабываюць кухонную соль, таксама экспартны прадукт.

Абмыліся ў вадаспадзе з Атласкіх гор. Наведалі рымскі калізей Эль-Джэма, адзін з трох, якія найлепш захаваліся. У ім здымалі вядомую кінастужку «Гладыятар». Зазірнулі ў вёску пячорных людзей – трагладытаў. Гэта бедуіны, якія ратаваліся ад заваёўнікаў у гарах і змушана выдзёўбвалі жыллё ў скалах. Цяпер турыстаў прымае камфартабельны рэстаран у такой жа пячоры. Пакаталіся на вярблюдзе. Гэта паездка доўжылася дзве гадзіны.


Паездка на вярблюдзе аплачана коштам пуцёўкі. І усё ж на ёй дадаткова зарабляюць абавязковым продажам бедуінскіх чалмы і балахона. Гэта атрыбутыка каштуе тры туніскія дынары – прыкладна долар. Тут жа ўсіх здымае фатограф. Пакуль турыст катаецца на не вельмі зручным сядле, здымак ужо гатовы. Хто адмовіцца ад таксама трохдынарнага фота, на якім ты ў экзатычным адзенні і на незвычайным транспартным сродку?!


Зарабляюць на вадзе. Перад паездкай турыста не папярэджваюць пра папаўненне яе запасаў. А ў пустыні напоі ў некалькі разоў даражэйшыя, чым на ўзбярэжжы. Сувеніраў шмат паўсюдна, ды цэны прымушаюць задумацца. Але варта прадаўцу заўважыць, што пакупніка нешта зацікавіла, ён тут жа атуліць яго празмернай увагай, пачне імкліва збіваць кошт у разы. Патаргуйцеся – рэч набудзеце танна.


Цяпер пра маршруты. Яны ў асноўным праходзяць праз аб’екты, дзе турыста можна прымусіць расстацца з грашыма па ўласным жаданні. Скіравацца ў пустыню (паездка па-сапраўднаму стамляе) рызыкне хіба толькі чалавек без вялікіх праблем са здароўем, ад экскурсіі на футравую фабрыку мала хто адмовіцца, асабліва жанчыны. Такое адзенне жыхарам поўдня непатрэбна, яно прадугледжана для прыезджых з поўначы, на любы густ, па памяркоўных цэнах.


У Тунісе экзотыкі хапае. Тут пакінулі след фінікійская, рымская, візантыйская, арабская цывілізацыі, шмат помнікаў. Найперш гэта старажытныя крэпасці, больш познія мячэці і саборы, рэшткі антычных пабудоў, напрыклад, рымскіх тэрм – лазняў са сталовымі і гімнастычнымі заламі, дзе адначасова маглі памыцца тысячы чалавек. Чаго варты ў гэтым плане рэшткі Карфагена на ўскрайку сталіцы паблізу прэзідэнцкага палаца!


Цудоўнае ўражанне пакідае «блакітны горад» Сідзі-Бу-Саід. У ім усе будынкі ў нябесна-белым колеры. Вароты, а іх шмат, – таксама, кожныя з непаўторным узорам клёпкамі з сімваламі багацця і дабрабыту, з дзвюма клямкамі – верхняя для вершніка, ніжняя – для пешахода.
Цікавыя экскурсіі ў сталіцу, паездкі па Сусе, дзе маршрут таксі ў любым напрамку каштуе тры рэалы – адзін долар. Замежная валюта не ва ўжытку, трэба абменьваць на туніскія грошы. Вывозіць іх з краіны катэгарычна забаронена.


З паездкі Вітольд Ермалёнак прывёз некалькі манет: карфагенскую, рымскую і візантыйскую, рымскі свяцільнік, хаця не ўпэўнены ў яго старажытным паходжанні (распаўсюджаны падробкі), мноства здымкаў і яшчэ больш уражанняў.

Фотаматэрыял з альбома Вітольда ЕРМАЛЁНКА. 
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта