Авторизация
 

На аграэкасядзібе “Мацейкава сяліба” ў Пераброддзі

 На аграэкасядзібе “Мацейкава сяліба” ў Пераброддзі разважалі, што можа зрабіць кожны, каб навокал стала ўтульней і чысцей. Другі дзень сямейнага лагера выпаў на дату, калі ў свеце адзначаецца дзень аховы навакольнага асяроддзя. 

ЦЕШЫМ позіркі вясновай зелянінай, акунаемся ў сагрэтую летнім сонцам ваду, збіраем букеты асенняй лістоты, ловім у далоні першыя сняжынкі. Адпачываем ад мітусні ў абдымках садоў і палеткаў, лясоў і рэк, частуемся іх бескарыслівымі дарамі. Прырода клапоціцца пра нас. А мы пра яе?


 На сустрэчу з юнымі адпачывальнікамі, іх бацькамі і бабулямі гаспадыня “Мацейкавай сялібы” Галіна Паўлоўская запрасіла гасцей, для якіх слова экалогія значыць шмат. Яна сама ў ліку неабыякавых. Так, паасобны збор смецця на сядзібе – даўняя завядзёнка.


– Дапамагчы прыродзе пад сілу кожнаму, – упэўнена Галіна Уладзіміраўна. – Чалавек перастае быць ёй удзячным. Адна іскра знішчае лес, кропля яду атручвае вадаём. Экадзень у сямейным лагеры скіраваны на тое, каб усвядоміць адказнасць за навакольны свет і імкнуцца яго зберагаць.


 ЗА круглым сталом слухалі павучальныя гісторыі, глядзелі мультфільмы экалагічнай тэматыкі. Калега Галіны Паўлоўскай па агратурыстычнай справе Вольга Мароз прыгадала кампанію па знішчэнні вераб’ёў у Кітаі ў сярэ- дзіне ХХ стагоддзя. Ад птушак пазбаўляліся, каб тыя не паядалі зерне. Вераб’ёў не стала, размножыліся вусені і саранча, сталі знішчаць парасткі, надышоў голад.


У свет прыроды нельга ісці са сваімі законамі, заўважыла Вольга Аляксандраўна. Правяла паралель паміж біблейскімі запаветамі і мэтамі ўстойлівага развіцця, прынятымі ААН у 2015 годзе. І ў кнізе кніг, і ў сусветным дакуменце прасочваецца адна задача – зберагчы жыццё. Сярод 17 глабальных мэт – рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў, прыняцце мер па барацьбе са змяненнямі клімату, абарона і аднаўленне экасістэм. Не забіць і не ўкрасці будучыню у сябе і ў наступных пакаленняў абавязаны чалавек.


 Да маштабных задач ідуць маленькімі ўпэўненымі крокамі. Восенню мінулага года на Міёршчыне пачалі рэалізоўваць сацыяльны экалагічны праект “Новая жизнь в обмен на крышечки”. Некаторыя скептычна ставіліся да ідэі здаваць на перапрацоўку крышкі, а на выручаныя сродкі дапамагаць хворым дзецям. У горадзе і раёне сабралі 290 кілаграм другаснай сыравіны, а па ўсёй краіне – дзевяць тон. Лічбы прывяла куратар праекта па Міёрскім раёне мінчанка Вольга Байкова. На экадзень у “Мацейкаву сялібу” яна завітала разам з актыўнымі крышарыкамі з Міёр Лізай Протас і Вікай Сіўко. Азнаёмілі з праектам, уручылі тэматычныя буклеты. Аграэкасядзіба ў Пераброддзі стала 27-ым пунктам добрай справы ў міёрскім краі.


 ГОСЦІ з Браслаўшчыны – заснавальніца музея ката Брасіка ў вёсцы Данькі Алена Навіцкая і гаспадыня сядзібы “Бережье” Алена Селях.


– Я мінчанка. У Браслаўскім раёне набылі дом. Размясцілі там музей ката Брасіка, – расказвае Алена, папраўляючы шляпу, аздобленую аксэсуарам у выглядзе ката. – Брасік – ад Браслаў. Стварыць такі музей вырашыла не толькі таму, што кот з дзяцінства мая любімая жывёла. Браслаўшчына – азёрны край. Дзе азёры, там рыба, а дзе рыба, там каты.

Экспанаты майстравалі з падручных матэрыялаў – старога адзення, пакрывалаў. Прыдумалі ўпрыгожанні. Калі дакрануцца да ката чароўнай палачкай Мурыкотэра, то раскажа легенды пра мясцовыя вёскі ці распавядзе пра вядомага вучонага-лекара Станіслава Нарбута.


У праекце “Жыццё ў стылі ЭКА” ўдзельнічае Алена Селях. Аўтары ідэі перакананы, што сусветная экалогія пачынаецца з экалогіі асобнага дома. Прапаноўваюць выкарыстоўваць фільтры для вады, замяняць шкодную бытавую хімію на экалагічную прадукцыю, якая не пагражае навакольнаму асяроддзю.


АД адной добрай справы двайная карысць. Падчас сустрэчы адбыўся дабрачынны аукцыён. Адпачывальніца Аляксандра Краўчанка з Наваполацка прапанавала дапамагчы свайму маленькаму суседу па дачы. У хлопчыка Федзі цяжкае захворванне. Патрэбны лекі, спецыяльнае харчаванне. Дзеці ў лагеры змайстравалі з падручных матэрыялаў дэкаратыўныя і практычныя рэчы. Ахвотнікаў набыць іх знайшлося шмат.


Значыўся ў праграме экалагічнага дня майстар-клас па вырабе экасумак. Калі карыстацца стыльнымі авоськамі замест аднаразовых пакетаў, прыродзе палягчэе. Поліэтыленавы пакет раскладаецца за 100 – 200 гадоў.
Юныя адпачывальнікі папоўнілі багаж экалагічных ведаў. Час прымяняць іх у паўсядзённай практыцы. 

ВОСЕМ КАРЫСНЫХ ЭКАЗВЫЧАК


1. Сартыруйце смецце. Шкло, макулатуру, пластык – асобна.
2. Па магчымасці абыходзьцеся без аўтамабіля.
3. Адмоўцеся ад плыстыкавага посуду.
4. Праводзьце рэвізію ў шафах, на балконах і гарышчах. Добрыя, але непатрэбныя рэчы аддайце іншым.
5. Выбірайце бытавую хімію з надпісам “экапрадукт”. Дарэчы, асвяжальнік паветра заменіць эфірнае масла, а посуд можна вымыць содай ці гарчычным парашком.
6. Раніцай і вечарам па паўгадзіны праветрывайце жыллё. У зачыненых памяшканнях паветра ў 25 разоў брудней, чым на вуліцы.
7. У прыхожай уключана святло, але там нікога няма? Выключайце.
8. Загружайце поўнасцю пральную машыну. Не варта ўключаць яе дзеля дзвюх – трох рэчаў.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта