Авторизация
 

Прыехаць без візы на II Еўрапейскія гульні

Згодна з указам Прэзідэнта ад 24.07.2018 г. № 292, з 10 чэрвеня да 10 ліпеня для замежных балельшчыкаў устанаўліваецца бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь.

 Прыехаць без візы на II Еўрапейскія гульні можна праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск”, іншыя пункты пропуску, а таксама з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Абавязковая ўмова для турыстаў з 74 краін, пералічаных у дадатку да ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 ад 09.01.2017 г. – дзеючыя дакументы для выезду за мяжу, арыгінальны ці электронны білеты на спаборніцтвы, у тым ліку на цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняў.

Для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў, афіцыйных прадстаўнікоў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, замежных валанцёраў і спецыялістаў па пытаннях барацьбы з допінгам у спорце і допінг-кантролю, удзельнікаў калектываў мастацкай творчасці, выканаўцаў, іншых творчых работнікаў і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу, задзейнічаных у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, бязвізавы рэжым усталяваны з 20 мая.


У адпаведнасці з заканадаўствам госці абавязаны на працягу пяці сутак (за выключэннем нядзель, дзяржаўных святаў і святочных дзён) зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання. Памер дзяржаўнай пошліны складае адну базавую велічыню – 25,5 рублёў.


Калі размясціліся ў гасцініцы, санаторна-курортнай, аздараўленчай ці аграэкатурыстычнай арганізацыі, вас зарэгіструюць пры засяленні.
Каб падоўжыць тэрмін рэгістрацыі, неабходна асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання.


АДМІНІСТРАЦЫЙНУЮ адказнасць панясуць грамадзяне, якія прадаставілі памяшканне для пражывання, транспартны сродак іншаземцу ці асобе без грамадзянства, якія парушылі правілы знаходжання ў Беларусі і транзітнага праезду праз яе тэрыторыю. Пакаранне – штраф да 20 базавых велічынь.


За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў групу па грамадзянстве і міграцыі Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Нумар тэлефона – 4 18 31.

Фота з інтэрнэта.
Таццяна ЛЫСЁНАК,
старшы інспектар групы

па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта