Авторизация
 

З нагоды ІІ Еўрапейскіх гульняў

 * Фонд “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” і Аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІДзе (ЮНЭЙДС) у Беларусі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Яго мэта – развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыі любых форм дыскрымінацыі і папярэджання распаўсюджання ВІЧ/СНІДу шляхам адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны II Еўрапейскіх гульняў. У фан-зонах, на некаторых спартыўных аб’ектах і ў Вёсцы спартсменаў абсталююць месцы для экспрэс-тэсціравання на ВІЧ, у тым ліку і самастойнага.

* 11 мая на стадыёне Дынама пройдзе спартыўна-культурны фестываль “Bright Festival”. Гасцям прапануюць мноства інтэрактыўных пляцовак: на дзвюх сцэнах выступяць папулярныя эстрадныя выканаўцы, кавер-бэнды, творчыя калектывы і салісты БДУ. Бясплатны білет на фестываль можна атрымаць за аповед пра цікавага чалавека. Для ўдзелу ў конкурсе “Яркія людзі” (“Bright People”) знайдзіце ў сваім асяродку асобу, невядомую шырокай грамадскасці, і напішыце пра яе дасягненні і захапленні. Гісторыі з фотаздымкамі і ілюстрацыямі дасылайце на адрас арганізатараў па электроннай пошце brightpeople@minsk2019.by. Аўтары дзесяці лепшых работ атрымаюць білеты.

* Даччыная кампанія сусветна вядомага вытворцы чайна-кававай прадукцыі пад брэндам Instacup – ААТ “ІНСТАКАПС ТРЭЙД” – стала афіцыйным пастаўшчыком чаю і кавы II Еўрапейскіх гульняў. Яна прадаставіць у выглядзе спонсарскай дапамогі запатэнтаваны прадукт для харчавання ўдзельнікаў і валанцёраў. Гэта тэрмабяспечныя шклянкі з порцыяй чаю ці кавы з дабаўкамі або без. Спажыўцу застанецца толькі заліць гарачую ваду. Яе будуць рэалізоўваць на арэнах і ў фан-зонах. Кампанія прадае сваю прадукцыю ў 14 краінах свету – ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, авіякампаніях, а таксама падчас маштабных мерапрыемстваў.

* 16 найбуйнейшых дыспетчарскіх служб таксі ў Беларусі падпісалі дадатковае пагадненне да мемарандуму аб гарантаваным узроўні тарыфаў на паслугі перавозак пасажыраў аўматабілямі-таксі падчас II Еўрапейскіх гульняў. Згодна з ім, цэны не зменяцца з 15 чэрвеня па 5 ліпеня 2019 года і будуць не вышэй, чым на 1 красавіка. На такія таксі нанясуць спецыяльныя эмблемы.

* У вёсцы атлетаў прайшоў суботнік. Супрацоўнікі аргкамітэта II Еўрапейскіх гульняў разам з лісяня Лесікам добраўпарадкавалі і прыбралі павільён для харчавання ўдзельнікаў, будынкі інтэрнатаў, паліклінікі на тэрыторыі Студэнцкай вёскі. Таксама прадстаўнікі аб’ектавых каманд працавалі на спартыўных пляцоўках Гульняў і стадыёне Дынама.

* У лік зорных паслоў, якія будуць прасоўваць і фарміраваць станоўчы імідж Гульняў у Беларусі і за яе межамі, стымуляваць цікаўнасць грамадскасці да мультымедыйнай падзеі, увайшлі выбітныя асобы са сферы спорту, мастацтва і культуры рэспублікі і замежжа. Немалаважная і папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму форума. Нядаўна да зорных паслоў далучыўся алімпійскі чэмпіён па фігурным катанні Аляксей Ягудзін.

* Для гасцей Еўрапейскіх гульняў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня распаўсюджваецца рэжым бязвізавага ўезду. Ён будзе дзейнічаць для грамадзян 74 краін свету, уключаючы ўсю Еўропу. Незалежна ад віду транспарта і месца перасячэння граніцы для турыстаў, якія прад’явяць электронны або арыгінальны квіток на любыя спаборніцтвы ў рамках праграмы гульняў, будзе дзейнічаць свабодны ўезд. На працягу месяца можна заставацца ў Беларусі без рэгістрацыі і перасякаць мяжу ў любых напрамках. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта