Авторизация
 

Зоркавы шлях
На стадыёне ў Міёрах 2 ліпеня прайшоў чарговы чарговы тур чэмпіянату вобласці па футболу (першая ліга). І зноў ФК "Міёры" прадэманстраваў высокапрафесіянальную гульню, атрымаўшы перамогу над камандай "Энергетык" з Новалукомля з лікам 4:1. У першым тайме галы ў вароты сапернікаў забілі Аляксандр Юдзіцкі і Дзмітрый Гаўрыловіч. І госці мелі ўдачу пры выкананні штрафнога,  але гэта быў іх адзіны трапны ўдар за ўвесь матч.

 

У час перапынку трэнер Вячаслаў Богуш настроіў мясцовых футбалістаў на больш зладжаную гульню. І ў другім тайме ім ўдалося за 10-15 хвілін да заканчэння  павялічыць лік на сваю карысць. Вызначыўся Яўген Кулянок, які замяніў на полі траўміраванага Дзяніса Васілеўскага, і забіў два галы.

 

— У асноўным складзе каманды гулялі ў абароне Аляксандр Праслаў, Вадзім Каранеўскі, Дзяніс Багданаў і Дзмітрый Лукасік, у паўабароне — Яраслаў Камарыцкі, Артур Талсташоў і Дзмітрый Гаўрыловіч. На працягу двух таймаў зроблены тры замены: выйшлі Сяргей Чарняўскі,  Дзяніс Ганчароў і Яўген Кулянок, —  расказвае кіраўнік каманды ФК "Міёры" Андрэй Чарняўскі.  — Хачу адзначыць маладога (1994 года нараджэння) і вельмі перспектыўнага футбаліста Аляксандра Юдзіцкага, які па выніках гульні судзейскай калегіяй прызнаны лепшым іграком нашай каманды. А ў суседзяў вызначыўся Аляксандр Чыбісаў, які, дарэчы, гуляе ў складзе зборнай каманды Беларусі па міні-футболу.

 

— Міёрскія футбалісты выйгралі  з вялікай перавагай.  Гульня была лёгкай?

— Я б не сказаў такога, хутчэй наадварот. Арыентуючыся на турнірную табліцу абласнога чэмпіянату, дзе нашы сапернікі з Новалукомля не маюць шмат пераможных ачкоў, а наша каманда займае лідзіруючую пазіцыю, мы нават не спадзяваліся сустрэць на полі дастаткова сур'ёзнага праціўніка. Памыліліся. Аказалася, што каманда нашых гасцей да гульні была добра падрыхтаваная, усе футбалісты гулялі актыўна, і таму кожны гол даставаўся нам, як кажуць, з боем.

 

Прыемна адзначыць, што ФК "Міёры" з шасці гульняў першай лігі чэмпіянату вобласці не меў ніводнага пройгрышу. Было пяць перамог над камандамі з Дуброўна, Расон, Глыбокага, Сенно і Новалукомля, за кожную з якіх прысуджана па 3 балы і адна нічыя — з "Даламітам" з Рубы, і гэтая гульня папоўніла спартыўную "карзіну" яшчэ адным дадатковым балам. Па выніках спаборніцтваў міярчане  набралі 16 ачкоў.

Па выніках матча лепшым ігракам Аляксандру Юдзіцкаму і Аляксандру Чыбісаву ўручаны памятныя сувеніры.

 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта