Авторизация
 

Ёсць спрыт і запал
Аляксандр Жук з ФСК “Атлант” на першынстве раёна па міні-футболу сярод ветэранаў забіў у вароты сапернікаў тры галы. Ніводнаму іншаму футбалісту з каманд суседніх раёнаў не ўдалося зрабіць столькі  трапных удараў. Па выніках турніру ён прызнаны лепшым бамбардзірам. Нагадаю, што і падчас такога ж мінулагодняга турніру яго выніковы віртуозны кідок праз галаву пры падзенні ўразіў усіх. А ўвогуле трэба падзякаваць ветэранам за матчы, якія трымалі ў пастаянным напружанні балельшчыкаў і прынеслі ім нямала задавальнення.

                                                                                       

— Ужо стала добрай традыцыяй штогод падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь  праводзіць у Міёрах турніры, на якіх паказваюць сваё майстэрства ветэраны футбола. Сёлета на міні-полі са штучным пакрыццём сапернічалі каманды Шаркаўшчынскага, Верхнядзвінскага і нашага раёнаў, Наваполацка, — зазначае футбаліст ФСК “Атлант” Андрэй Чарняўскі. — У складзе каманды разам са мной гулялі Анатоль Шкетаў, Анатоль Немянёнак, Валерый Закрэўскі, Яўген Вішнеўскі, Аляксандр Жук, Мікалай Шамёнак, Андрэй Пракоф’еў, Сяргей Арлоў — ён, дарэчы, самы малодшы.

Адкрылі турнір каманды з Наваполацка і Шаркаўшчыны і згулялі з лікам 5:0. Затым адбыўся матч каманд Верхнядзвінска і Міёр. Вось тут і праявіў сябе Аляксандр Жук, які забіў ажно 3 галы. Алег Грыгаровіч таксама меў удачу. Агульны вынік — 4:2 на карысць нашай каманды.

 

У барацьбе за трэцяе месца сыйшліся каманды з Верхнядзвінска і Шаркаўшчыны. Дарэчы, іх гульня была самай “беднай” на галлы — 2:1.

У фінальнай сустрэчы паміж “Палімірам” з Наваполацка і “Атлантам” з Міёр пасля двух таймаў лідар не вызначыўся, бо на рахунку абедзвюх каманд былі па 2 галы — з ліку нашых футбалістаў праявілі сябе Алег Грыгаровіч і Андрэй Чарняўскі. Каб вызначыць, каму прысудзіць першае месца, суддзя назначыў пенальці і суседзям удалося першым зрабіць трапны ўдар па варотах міярчын, а таму і дадому менавіта яны паехалі з кубкам і граматай аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама.

 

Нашы футбалісты занялі ў турніры другое месца і адзначаны дыпломам. Уручаны дыплом і калектыву з Верхнядзвінска за трэцяе месца.

Ветэраны  з Наваполацка атрымалі залатыя медалі, з Міёр — сярэбраныя і з Верхнядзвінска — бронзавыя.

Лепшым варатаром прызнаны Сяргей Лісіца, а іграком — Сяргей Петракевіч, абодва яны з Наваполацка, абаронцам — Аляксандр Язерскі з Верхнядзвінска. Вылучаны і найбольш актыўныя ігракі ад кожнай каманды, у тым ліку з ФСК “Атлант” Анатоль Немянёнак і Андрэй Пракоф’еў. Лепшыя футбалісты заахвочаны каштоўнымі падарункамі.

На здымку: каманда пераможцаў — ветэранаў  фізкультурна-спартыўнага клуба “Атлант”.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 159
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 335
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 573
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 034
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 429
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 573
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 марта 2020
Григорий, Даниил, Дмитрий, Кирилл, Трофим, Наталья

Именины 30 марта 2020
Александр, Алексей, Виктор, Гавриил, Макар, Павел

Госці краін

free counters
Партнеры сайта