Авторизация
 

Гуляць у валейбол нават на спартыўнай пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём нялёгка, патрэбна добрая спартыўная падрыхтоўка, а на пляжы забяспечыць пераможную гульню яшчэ больш складана.

 

— Калі пад нагамі сыпучы пясок, то далёка не заўсёды ўдаецца зрабіць кожны рух дакладным і выніковым, — заўважае выпускніца СШ №2 г. Міёры Ксенія Алісеенка, юная ўдзельніца спаборніцтваў па пляжнаму валейболу, якія праводзіліся на паўвостраве ў райцэнтры падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. — Больш складана, больш экстрыму — пад босымі нагамі вострыя каменьчыкі  добра адчуваюцца. Маёй напарніцай па камандзе была Рыта Граковіч, навучэнка Віцебскага політэхнічнага тэхнікума. Удалося заняць трэцяе месца. Нядрэнна. Да таго ж атрымалі добры энергетычны зарад — здорава і здарова. Думаю, што і іншыя ўдзельніцы не шкадуюць, што выйшлі на пясочную пляцоўку. Спрыяла гульні і надвор’е.

 

— У спаборніцтве ўдзельнічалі шэсць жаночых каманд, у складзе кожнай — па два ігракі. Напачатку раздзяліліся на дзве падгрупы, у якіх у напружанай барацьбе вылучыліся пераможцы, якія затым памерыліся сіламі ў гульні за прызавыя месцы, — расказвае суддзя спаборніцтваў Андрэй Дуброўскі. — Па выніках першага тура атрымалі права змагацца за першынство каманды №6 і №1. Занялі першае месца Насця Грыгор’ева  з Насцяй Яфімавай (СШ №3), а іх саперніцам Вользе Жук з Таццянай Арсоба прысуджана другое. За трэцюю прыступку п’едэстала змагаліся ля валейбольнай сеткі каманды №2 і №5. Перамаглі Ксенія Алісеенка і Рыта Граковіч, апярэдзіўшы па трапных выніковых падачах і ўдарах Юлію Грэцкую з Ірынай Грыгор’евай (абедзве з СШ №3). Гульню каманд-саперніц падтрымлівалі балельшчыкі, суправаджаючы кожнае заліковае ачко гучнымі воклічамі.

 

Каманды, якія занялі тры першыя месцы, узнагароджаны граматамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а лідары атрымалі да таго ж і прызавы кубак.

 

— І іншыя валейбалісткі — Ганна Пірог (СШ №1) з Дзіянай Дудалевай (СШ №3), Наталля Мятла (Белаграпрамбанк) з Ірынай Кубарка (райпа) паказалі выдатную гульню, толькі ім крыху менш пашанцавала, — сцвярджае трэнер па валейболу Уладзімір Вішнякоў. — Усе юныя ўдзельніцы пляжных спаборніцтваў, якія адбыліся 2 ліпеня на паўвостраве, займаюцца ў секцыі пры ДЮСШ, а старэйшыя — у створанай пры спартыўнай школе групе “Здароўе”.  Самыя малодшыя валейбалісткі — Таццяна Арсоба і Ірына Грыгор’ева.

 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта