Авторизация
 

“Расінка”—VIVAT!
Каманда фізкультурнікаў санаторыя “Расінка” заняла агульнакаманднае першае месца ў рамках ХІХ летняй спартакіяды адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграздраўніца”. Ёй уручаны кубак, Ганаровая грамата і грашовы бонус у 5 мільёнаў рублёў.

— У нас была бясспрэчная перавага, — адзначыла капітан каманды Жанна Уладзіміраўна Акачонак. — Мы першынствавалі па гіраваму спорту, другое месца занялі па настольнаму тэнісу, валейболу, мнагабор’ю. Калі коратка, то па кожнаму віду праграмы ўваходзілі ў лідзіруючую групу.

 

У спартакіядзе ўдзельнічалі 8 каманд з профільных лячэбна-аздараўленчых устаноў  “Сасновы бор”, “Сонейка”, “Парэчча”, “Налібоцкая пушча”, “Рассвет-Любань”, “Случ”, “Расінка”, “Радон” з Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Дарэчы, летась перамогу святкавалі фізкультурнікі з “Радона”.

 

Перад пачаткам спаборніцтваў АСВОДаўцы прадэманстравалі паказальнае выступленне. Гаварылася пра безумоўнае выкананне правілаў паводзін ля вады і на вадзе. Прысутныя маглі паглядзець як трэба ратаваць чалавека ў воднай стыхіі.

 

Парадавалі прыехаўшых артысты Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў. Творчы калектыў гэтай установы, здаецца, прадэманстраваў многае, на што здольны. Гарачыя апладысменты — тая ўзнагарода, якую ён заслужыў.

Гучыць каманда на пастраенне. Пачынаецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця спартакіяды. Генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” Іван Фёдаравіч Аверчанка пасля віншавальных слоў прадстаўляе гасцей.

— Разам з намі, — адзначыў ён, — знаходзяцца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Юр’евіч Скавародка, намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава, начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Жук.

 

Так супала, што ў дырэктара санаторыя “Расінка” Івана Уладзіміравіча Паплаўскага на купальскае свята — дзень нараджэння. Кіраўнік ААТ павіншаваў яго з гэтай падзеяй, пажадаў моцнага здароўя, плённай працы. Уручыў Ганаровую грамату і ў якасці падарунка — веласіпед, які тут жа Іван Уладзіміравіч апробаваў.

У слове ў адказ І. У. Паплаўскі сардэчна падзякаваў за віншаванне, пажадаў камандам удалых стартаў і перамогі.

А. І. Жук прадставіў фізкультурнікам судзейскую калегію, пажадаў перамогі мацнейшаму. Гучыць каманда ўзняць сцяг. 8 капітанаў уздымаюць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг спартакіяды, гучыць гімн. Пачынаюцца спаборніцтвы. Яны праходзілі 8 і 9 ліпеня. Каменціравала іх Вольга Міхайлаўна Якубоўская. Музычная падтрымка фізкультурнікаў была на працягу ўсёй спартакіяды. А яшчэ спартсменам здорава дапамагала каманда “Натхненне”. Казачныя персанажы трапным словам, жартамі падбадзёрвалі выступаючых, уносілі непаўторны каларыт у свята.

 

Вечарам новае мерапрыемства — эстрадны конкурс “Як здорава, што ўсе мы тут, у “Расінцы” сабраліся!” Працягам была танцавальная праграма.

Другі дзень спаборніцтваў расставіў кропкі над “і”. Расінкаўцы выступалі зладжана, што забяспечыла перамогу.

 

На закрыцці спартакіяды яшчэ адзін сюрпрыз ад гаспадароў — выступленне самадзейных артыстаў гурта “Мурашы”. З заключным словам на заканчэнні спартакіяды выступілі І. Ф. Аверчанка, намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыйна-выхаваўчай рабоце С. А. Каратышэўскі, А. І. Жук, І. У. Паплаўскі. Апошні адзначыў, што калектыў санаторыя імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб госці адчувалі сябе камфортна. Кожны з работнікаў уклаў сваю душу ў агульную справу. І ў цэлым гэта прынесла добры вынік. Усе засталіся задаволеныя, кожны атрымаў зарад бадзёрасці.

Сцэнарый спартакіяды распрацавалі Жанна Уладзіміраўна Акачонак і Людміла Чаславаўна Войтава.

 

Людвіг  КАСАТЫ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта