Авторизация
 

Міярчанка Паліна СТОМА займаецца боксам два гады

 Многія лічаць бокс мужчынскім відам спорту. Між тым міярчанка Паліна СТОМА займаецца ім ужо два гады. Пра секцыю даведалася ад таты. Вырашыла паспрабаваць сябе, але з умовай: калі не спадабаецца першая трэніроўка, больш не пойдзе.

Гэта не банальны від спорту для дзяўчыны, і вельмі цікавы. Кожны дзень можна пазнаць нешта новае: пачынаючы ад практыкаванняў на ўсё цела і заканчваючы прыёмамі непасрэдна бокса. Падабаецца інтэнсіўнасць і непрадказальнасць трэніровак, прыемная стомленасць пасля іх. Напрыканцы цяжкага дня ўсе эмоцыі можна пакінуць на “мяшку”.


Каб дабіцца поспехаў, трэба пачынаць інтэнсіўна трэніравацца прыкладна за месяц да спаборніцтваў, паступова памяншаючы нагрузку. Таксама важна загадзя вырашыць з трэнерам, у якую вагавую катэгорыю ісці, каб потым не скідваць і не набіраць вагу за кароткія тэрміны. А яшчэ кантраляваць харчаванне, выходзіць на бой з "халоднай" галавой. Бо галоўнае, што ты пакажаш сябе. Побач заўсёды падтрымка: знаёмыя з іншых гарадоў, сябры з залы, і, вядома, трэнеры Сяргей і Ігар Алісеенкі.


Сваю першую ўзнагароду Паліна атрымала ў сакавіку 2017 года на абласных спаборніцтвах у Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе. Яна заняла другое месца ў сваёй вагавай катэгорыі. Дэвіз дзяўчыны — “Жыццё любіць смелых”. Гэтыя словы часта паўтарае сабе, калі не можа рашыцца на нешта. Часта людзі шкадуюць пра ўпушчаныя магчымасці, бо іх лёс мог скласціся зусім па-іншаму. Таму трэба заўсёды ісці наперад.


Вольнага часу ў Паліны мала, але акрамя школы і трэніровак надае ўвагу візажу. Ёй падабаецца адпрацоўваць макіяж на іншых людзях. Гуляе з сябрамі, слухае музыку, чытае кнігі — весела і разнастайна праводзіць свой час.


У дзяўчыны няма пэўных пераваг у адзенні. Усё залежыць ад настрою. Ёй пасуе і спартыўны стыль, і дзелавы. Застаецца выбіраць. Але больш схільная да таго, каб заўсёды выглядаць добра, а спартыўная вопратка хоць і зручная, але далёка не для паўсядзённага жыцця.
На пытанне, кім бачыць сябе ў будучым, адназначнага адказу няма. Між тым больш схіляецца да сферы “Beauty”. Што дакладна, пакуль пад сакрэтам.


Паліна жадае маладым спартсменам, якія пачалі займацца боксам, ніколі не здавацца. Калі хочацца перамагаць, трэба прыкладаць максімум намаганняў. Упаў? Устань і пачні спачатку! Няма нічога немагчымага, усё ў нашых руках.


Таццяна КУКУЦЬ, студэнтка
3-га курса філалагічнага
факультэта ВДУ ім. П.М. Машэрава.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта