Авторизация
 

Шоу будзе відовішчным

 7 сакавіка нацыянальны алімпійскі стадыён “Дынама” наведала дэлегацыя кампаніі ISB — дамашняга вяшчальніка II Еўрапейскіх гульняў. Адбыўся брыфінг па арганізацыі тэлевізійных трансляцый, падчас якога абмеркавалі пытанні продажу тэлевізійных правоў, дэталі арганізацыі тэлевяшчання і гатоўнасці адпаведнай інфраструктуры аб’ектаў.

Сваімі меркаваннямі падзяліўся Манола Ромеро, выканаўчы дырэктар кампаніі ISB.
— Рад зноў сустрэцца ў Мінску. Кожны раз мы абмяркоўваем важныя пытанні адносна трансляцыі Гульняў. На стадыёне “Дынама” я ўжо ў трэці раз. Упершыню быў тут, калі завяршалася рэканструкцыя. Цяпер арэна поўнасцю гатова і выглядае цудоўна. На стадыёне пройдуць і цырымоніі, і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Да Гульняў засталося не так шмат часу, і нам неабходна завяршаць падрыхтоўку. Мы прыбылі вялікай камандай. У бліжэйшы час неабходна абмеркаваць шмат пытанняў, у тым ліку з арганізатарамі цырымоній адкрыцця і закрыцця — кампаніяй “Арт Сіці 5”. Дыялог пройдзе на самым высокім узроўні.


Складанасцей у трансляцыях мы не прадбачым. Стадыён падыходзіць да розных здымак, неабходна знайсці самыя ўдалыя ракурсы. Асаблівай увагі заслугоўваюць цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Наша задача — паказаць тэлегледачам выдатную карцінку таго, што будзе адбывацца на стадыёне.


Падчас Гульняў плануем штат у 700 чалавек, з іх каля 150 з Беларусі. Мы наладзім трэнінгі, якія дапамогуць персаналу палепшыць свае навыкі. Апошнім часам правялі каля 300 субяседаванняў і засталіся задаволенымі тымі, хто будзе працаваць побач з намі. Вопыт работы на падобных мерапрыемствах — вялікі плюс для беларускіх спецыялістаў, якія прадоўжаць дзейнасць у медыябізнесе.


Падчас гэтай рабочай сустрэчы мы абмяркоўваем пытанні ўвозу тэхнікі, неабходнай для трансляцыі спаборніцтваў. Размова ідзе пра 30-40 вялікагрузных аўтамабіляў з абсталяваннем, якое дапаможа атрымаць максімальна якасную карцінку. Гаварылі і пра ўзвядзенне вяшчальнага цэнтра, які стане нашай базай на час Гульняў. Плануем пачаць устаноўку абсталявання ў сярэдзіне мая і закончыць у сярэдзіне чэрвеня. Гэта дазволіць падрыхтаваць персанал. Тэрміны даволі сціслыя, таму не хочам губляць ні хвіліны. Стварэнне міжнароднага вяшчальнага цэнтра пачнецца неўзабаве. Цяпер тэстуем сетку, якая будзе злучаць з ім арэны. Яна працуе добра, тэмпы работ хуткія. Складзена справаздача аб падрыхтоўцы да трансляцыі спаборніцтваў па веласіпедным спорце — шасэ. Плануем падняцца ў паветра на верталёце і апрабаваць розныя ракурсы паказу гонкі.


Продажы тэлевізійных правоў ідуць добрымі тэмпамі, іх ужо набылі тэлекампаніі для трансляцыі на тэрыторыі звыш 150 дзяржаў. Трансляцыі з Мінска будуць нават у Новай Зеландыі і краінах Лацінскай Амерыкі. Тэлеаўдыторыя II Еўрапейскіх гульняў будзе неверагодна вялікай.
Грэг Брэйкел, рэжысёр тэлетрансляцый (ISB).


— Галоўная мэта майго візіту — скласці план работы крэатыўнай каманды. Мы абмяркоўвалі тэхнічныя аспекты, спыніліся і на творчых момантах. Гэта мая першая сустрэча з арганізатарамі Гульняў і крэатыўнай камандай. Мы ў пачатку вялікага шляху, але ўжо можам думаць пра размяшчэнне камер на стадыёне для афіцыйных мерапрыемстваў. Шоу будзе вельмі тэхналагічным, а мы паімкнёмся напоўніць карцінку яркімі колерамі.

Фота з інтэрнэта.
Упраўленне па камунікацыях,
сувязях з грамадскасцю і СМІ

фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх

гульняў 2019 года”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта