Авторизация
 

Пенсіянеркі з вёскі Парадні займаюцца скандынаўскай хадзьбой

 Трэці год пенсіянеркі з вёскі Парадні Язненскага сельсавета займаюцца скандынаўскай хадзьбой. Пастаянныя спадарожнікі Марыі Андрэеўны ЛАПІЦКАЙ, Антаніны Лявонцьеўны ТАРАРАКА і Людмілы Мікалаеўны ЛАПІЦКАЙ — бадзёры настрой і добрае самаадчуванне. Сустрэлі іх на шляху да здароўя, які праходзіць праз родную вёску ў напрамку да лесу.

НА гадзінніку 16.00. У Параднях цішыня. На вясковай дарозе адзін пешаход. Гэта старэйшына вёскі Марыя Андрэеўна Лапіцкая ідзе шырокім крокам, па чарзе выстаўляючы наперад палкі для скандынаўскай хадзьбы.


— Добры вечар! Вас падвезці? — жартам пытаюся ў жанчыны.
— Дзякуй, не трэба! Іду за здароўем, — смяецца ў адказ. — А дзе Вашы палкі? Трэба было хоць лыжныя з сабой узяць. Прагуляліся б з намі.


Далей ідзём разам. Марыя Андрэеўна скандынаўскай хадзьбой, а я наўздагон хуткім крокам. Насустрач выходзіць Людміла Мікалаеўна Лапіцкая. Таксама са спецыяльным інвентаром для прагулкі. Гэта па яе ініцыятыве ў сябровак-аднасяльчанак з’явілася новае захапленне.
— Раней мы таксама разам гулялі па вёсцы, але без дадатковай нагрузкі, — расказвае Людміла Мікалаеўна. — Пра скандынаўскую хадзьбу мне расказала сястра з Полацка. Бачыла, як па гарадскіх вуліцах людзі з палкамі ходзяць. Вырашылі паспрабаваць у вёсцы. І вось ужо трэці год з позняй восені да вясенніх работ на агаро- дзе з задавальненнем займаемся.


На ўскрайку вёскі да энтузіястак далучаецца Антаніна Лявонцьеўна Тарарака. Каманда ў зборы.
ПРЫГАДВАЮЦЬ, калі толькі пачыналі хадзіць па-скандынаўску, аднавяскоўцы праводзілі іх здзіўленымі позіркамі. Дзеці і ўнукі падтрымалі, нават інвентар падарылі. Цяпер тры пенсіянеркі з палкамі на вясковай дарозе — з’ява звычайная. Ходзяць штодня. Дома застаюцца толькі ў завіруху ці моцны мароз.


— Заняткі скандынаўскай хадзьбой не толькі ўмацоўваюць здароўе, пазбаўляюць ад бяссонніцы, але і дысцыплінуюць. З хатнімі клопатамі трэба паспець справіцца да чатырох гадзін вечара, — заўважае Марыя Андрэеўна.


Ці то з-за назвы, ці то з-за палак, што нагадваюць лыжныя, многія лічаць, што скандынаўская хадзьба — занятак для халоднай пары года. На самой справе — усесезонны. Толькі летам у сяльчанак шмат спраў на агародах, у садах і кветніках. Таму ў здаровы шлях выпраўляюцца, калі сельгасработы завершаны.


ДА лесу два кіламетры. Там будзе прывал на палянцы хвілін на дваццаць. Палюбуюцца ўсыпанымі снегам елкамі, абмяркуюць навіны і падзеі, пра якія прачыталі ў газетах ці ўбачылі па тэлевізары, падзеляцца рэцэптамі страў, што гатавалі на абед. Адпачыўшы, скіруюцца дадому. Тым жа шпаркім крокам, актыўна працуючы рукамі. 

НА ЗАМЕТКУ

Даўжыня палак для скандынаўскай хадзьбы вылічваецца індывідуальна. Рост чалавека ў сантыметрах трэба памножыць на 0,68 і акругліць да бліжэйшай лічбы, якая дзеліцца на пяць.
Напрыклад, для росту 180 см. 180х0,68 = 122,4. Вынік — 120 см. Гэта і ёсць патрэбная даўжыня палак.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Скандынаўскую хадзьбу яшчэ называюць паўночнай, нардычнай ці фінскай. Гэты від аздараўленчай фізічнай культуры запатэнтаваў у 1997 годзе фін Марк Кантон пад назвай арыгінальная скандынаўская хадзьба. Сама ідэя належыць фінскім спартсменам-лыжнікам. Летам яны хадзілі з палкамі, а зімой паспяхова выступалі на спаборніцтвах.


Такая фізкультура хутка распаўсюдзілася па розных краінах свету. Асабліва папулярная ў Германіі, дзе нават стварылі спецыяльныя трасы для скандынаўскай хадзьбы. У Фінляндыі гэтым відам спорту займаецца пятая частка насельніцтва краіны.

У ТЭМУ

Аздараўленчы эфект скандынаўскай хадзьбы пацвярджаюць медыцынскія даследаванні. Падчас руху з палкамі нагрузку атрымліваюць 90% усіх мышц, пры звычайнай хадзьбе — толькі 70%. Рэгулярныя заняткі зніжаюць узровень халестэрыну ў крыві, паляпшаюць работу кішэчніка, нармалізуюць абмен рэчываў. Хутчэй выводзяцца таксіны, што спрыяе амаладжэнню арганізма.


Скандынаўская хадзьба падыходзіць людзям любога ўзросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі. Не рэкамендуецца пры цяжкіх формах сардэчнай недастатковасці, дыябету і трамбафлебіту, абвастрэннях хранічных захворванняў, прастудзе ці вострых інфекцыях, запаленнях органаў малога таза, траўмах плечавога сустава і канечнасцей, скаліёзе.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта