Авторизация
 

У Міёрскай СШ №3 прайшла сямейная спартландыя

 У студзеньскую суботу настаўнікі фізічнай культуры Міхаіл СУШКО і Марыя Балтрукевіч арганізавалі ў сярэдняй школе №3 імя Я.Томкі сямейную спартландыю. Паўдзельнічалі ў ёй дзве каманды па 12 чалавек: вучні першых-шостых класаў і іх бацькі.

У склад “Каметы” ўваходзілі Яна Асетнік, Даніла Пілецкі, Карына Радзюк і Артур Курдутаў са сваімі татамі, Уладзіслаў Крэміс і Віктар Кукуць з матулямі. У камандзе “Салют” гулялі Сабіна Арсоба, Вячаслаў Капусцёнак, Мікіта Нікіцін, Сафія Ерафеева з татамі, Ксенія Маткова з маці. Падтрымала Аляксандра Федарца маці Артура Курдутава.


Школьнікі хацелі паказаць бацькам свае ўменні і таленты, а тыя ў сваю чаргу — падтрымаць дзяцей, патрэніравацца ў хуткасці і спрыце. У зале панаваў здаровы дух спаборніцтва. Стараліся, як маглі.


Эстафеты прапаноўвалі розныя: “Эстафетны бег”, “Пралезь у абруч”, “Бег са скакалкай”, “Пераноска мячоў”, “Рассыпаў — збяры” і іншыя. Самым складаным было пераносіць тэнісны мячык.


Удзельнікаў падтрымлівалі балельшчыкі: вучні, настаўнікі, бацькі. Некаторыя сем’і былі ў поўным складзе. На працягу ўсёй гульні лік вагаўся. У выніку з невялікім адрывам наперад выйшла каманда “Камета”. Пераможцаў узнагародзілі медалямі і салодкімі прызамі. Удзельнікі каманды “Салют” таксама атрымалі салодкія прызы. Усе зарадзіліся бадзёрасцю і добрым настроем. Прыемныя ўспаміны застануцца надоўга, а разам з імі — надзея на новыя сустрэчы. Ці ж можа быць што лепшае, чым час, які дзеці праводзяць разам з бацькамі?

Фота для ілюстрацыі.
Яна АСЕТНІК,  член гуртка
“Юны журналіст”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта