В Новом Погосте состоялась товарищеская встреча по футболу

 Напярэдадні Дня маці ў Навапагосцкай яслі-сад — сярэдняй школе пасля бацькоўскага сходу і святочнага канцэрта адбылася таварыская сустрэча па футболе. Вучні згулялі супраць сваіх мам.

Было весела і захапляльна. Напрыклад, Тэрэза Бараноўская неаднойчы перашкаджала сыну Мікалаю наблізіцца да варотаў яе каманды. А Юлія Сухоўская забіла больш за ўсіх мячоў у вароты сваёй дачкі Жэні. Віталік Усціновіч зрабіў матулям падарунак — забіў аўтагол.

Матч скончыўся з лікам 11:6 на карысць віноўніц свята. Затым усіх чакалі салодкі стол і гульнёвая праграма.

P.S. Шчыра дзякую матулям сямікласнікаў за падтрымку ініцыятывы сваіх дзяцей і мяне, класнага кіраўніка. За тое, што паказалі сваім прыкладам перавагі здаровага ладу жыцця.

Наталля САМСАНОВІЧ,

класны кіраўнік 7 класа.

Фота са школьнага архіва.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.