Прыгожая перамога

Два дні доўжыліся абласныя спаборніцтвы па футболу на прыз "Скураны мяч" сярод каманд юнакоў 1997-1998 гадоў нараджэння. У вырашальных гульнях за першынства наша каманда сустракалася з Ушачамі — 0:0 і з Оршай — 2:1. У фінале згуляла з Віцебскам, але атрымалася нічыя. Па пенальці выйгралі ў сапернікаў з лікам 4:2 і ў выніку занялі першае месца.

У саставе каманды гулялі Раман Чубрэвіч (капітан), Уладзіслаў Ляшук, Аляксандр Зарэцкі, Максім Шокель, Аляксандр Барташэвіч, Ігар Чарняўскі, Дзмітрый Васільеў, Ігар Хаткевіч, Аляксей Жураўскі, Арцём Драздовіч, Дзяніс Воюш, Ягор Хмельнік.

Вячаслаў БОГУШ,
трэнер.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.