Авторизация
 

У другой спартакіядзе ветэранаў працы Міёршчыны

 У другой спартакіядзе ветэранаў працы Міёршчыны выступілі дзевяць каманд, восем ад пярвічных арганізацый — райвыканкама, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, аддзела па адукацыі, раённых вузлоў паштовай і электрычнай сувязі, льнозавода, райспажыўтаварыства, ААТ “Пад’ельцы” — і зборная ад Дзісны. 

У кожнай ад пяці і больш чалавек (усе — ветэраны працы!), гатовыя прадэманстраваць прыхільнасць да заняткаў фізічнай культурай, актыўнага ладу жыцця, умацавання асабістага здароўя. Самым  сталым удзельнікам адзінаборстваў стаў 80-гадовы жыхар Дзісны Пётр Сяліцкі.

 АДКРЫЛІ спартакіяду ў спартыўнай зале ФСК “Міёры”. Урачыстасць вёў дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Міхаіл Курашэвіч. Удзельнікаў вітала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Стальмачонак. Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур падзякаваў пярвічкам за арганізаванасць, актыўную работу, а спартсменам — за аптымізм, увагу да здароўя праз рэгулярныя трэніроўкі, за ўдзел у раённым мерапрыемстве.


Спаборніцтвы пачаліся адразу пасля ўрачыстага адкрыцця па васьмі відах спорту. Тут жа ў зале на трапнасць і цвёрдасць рукі выпрабоўвалі сябе аматары дартса. Пасля некалькіх трэніровачных кідкоў пайшлі заліковыя. Больш за ўсіх ачкоў набраў дзісенец Яўген Мятла. Пасля члены гарадской зборнай будуць сцвярджаць: ехалі за перамогай. Не нашмат ад лідара адстаў прадстаўнік каманды райспажыўтаварыства Славамір Кісялеўскі. “Бронза” дасталася Леаніду Курыльчыку, які абараняў гонар ветэранаў раённага вузла паштовай сувязі.


 Пры падвядзенні вынікаў спартакіяды медалі адпаведнай вартасці за асабістыя паказчыкі ўручаны, калі так можна сказаць, “у натуры”. Разам з каманднымі кубкамі — гэта спонсарская падтрымка раённай аргструктуры ГА “Белая Русь”.


У спартзале памераліся сіламі ў бліц-турніры шашысты. У некаторых гульнях, асабліва за прызавыя месцы, напружанне набывала драматычны характар. Падчас сустрэчы Мікалая Каранкевіча (каманда льнозавода) і Віктара Грыневіча (ветэранская арганізацыя ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні) вынік вырашыў адзін толькі ход. “Золата” атрымаў Віктар Грыневіч, “серабро” — Пётр Сяліцкі з Дзісны і “бронзу” — Мікалай Каранкевіч.


Напружанне панавала на ўсіх пляцоўках стадыёна. Здавалася, напачатку невялікі дождж не перашкаджаў, а надаваў дадатковага запалу. На баскетбольнай вызначалі лепшых у кіданні мяча ў кальцо. Тут поспех спадарожнічаў Пятру Пятрову, капітану каманды ветэранаў райсельгасхарчу, на другім месцы Леанід Мішутаў з Дзісны, на трэцім—колішні льнозаводзец Леанід Дземідзёнак.


 На гульнёвай пляцоўцы спартсмены-аматары спачатку выпрабоўвалі, як павядуць сябе на бегавой дарожцы з перашкодамі іх двухколавыя “коні”. Крыху прынаравіліся, унялі асабістыя хваляванні і… паехалі за ўзнагародамі. За залатым медалём “даехаў” Эдуард Масла (райсельгасхарч), за сярэбраным — Даната Арцімовіч (вузел паштовай сувязі), за бронзавым — Часлаў Пахірка (ААТ “Пад’ельцы”). Тут мужчыны і жанчыны, як і ў папярэдніх спаборніцтвах, выступалі на роўных.


Іншая сітуацыя была на бегавой дарожцы, дзе жанчыны беглі на 30 метраў, мужчыны — на 60, па два ўдзельнікі ад кожнай каманды. Лепшыя вынікі ў лёгкай атлетыцы прадэманстравалі адпаведна Тамара Яроменак (льнозавод), Людміла Калачова (Дзісна) і Людміла Пухта (раённы вузел электрасувязі); Сяргей Шаўлюга (Дзісна), Часлаў Мароз (ААТ “Пад’ельцы) і Мікалай Каранкевіч (льнозавод).


Спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з пазіцыі стоячы і па настольным тэнісе адбываліся на базе СШ №2. Найбольш ачкоў на мішэні выбілі Аляксандр Спірыдовіч ад каманды вузла паштовай сувязі, Уладзімір Яскевіч ад райсельгасхарчу і Генадзь Хахель ад аддзела па адукацыі.


 Завяршылі адзінаборствы тэнісісты. Тут бясспрэчны лідар Тадэвуш Пухальскі (райспажыўтаварыства), за ім Аляксандр Спірыдовіч (паштовая сувязь) і Уладзімір Кандрацкі (льнозавод).


Судзейская калегія падсумавала прызавыя і наогул усе месцы ўдзельнікаў спартакіяды і вызначыла камандных пераможцаў. Кубкі ўрачыста ўручылі за першае месца зборнай Дзісны, за другое — дружыне райсельгасхарчу, за трэцяе — камандзе раённага вузла паштовай сувязі, падзякі за актыўны ўдзел — усім астатнім. Узнагароды падмацоўваліся салодкімі прызамі ад раённага Фонду міру.


Раённая спартакіяда стала святам для ветэранскіх арганізацый напярэдадні Дня пажылых людзей. У ёй адзначаны ўзнагародамі не рэкорды, а імкненне захаваць грамадскую актыўнасць, клапаціцца пра ўласнае здароўе. Таму наступныя спаборніцтвы, а яны абавязкова будуць, павінны стаць яшчэ больш масавымі. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта