Авторизация
 

Паездка ў Егіпет

 Блізкі Усход небяспечны для жыцця і... надта прыцягальны для турыстаў, пілігрымаў, аматараў экстрэмальнага адпачынку. Нядаўна там зноў збілі расійскі самалёт, і, здаецца, увесь свет у чарговы раз здранцвеў у чаканні вынікаў гэтай трагічнай падзеі. Гавару пра тое з настаўнікам Міёрскай СШ №3 імя Я.Томкі Вітольдам ЕРМАЛЁНКАМ, які вярнуўся з Егіпта.

— Быў у турыстычнай паездцы ў Егіпет з 1 па 9 верасня, — кажа Вітольд Антонавіч. — Гэта маё другое наведванне краіны, у першы раз ездзіў дзеля непасрэднага знаёмства з помнікамі адной з самых старажытных дзяржаў свету, каб на ўласныя вочы пабачыць піраміды, грабніцы, сфінкса… Цяпер мінская турыстычная фірма спакусіла найперш лячэбным адпачынкам у Шарм-эль-Шэйху і магчымасцю наведаць Святыя месцы ў суседнім Ізраілі.


Памкненні задаволілі?
— У нейкай ступені. Рэгулярнае купанне ў цёплых празрыстых водах Чырвонага мора станоўча сказалася на суставах ног, якія пачыналі сур’ёзна непакоіць. А што да пазнавальнай цікавасці, тут не ўсё так адназначна.


 Прайшло некалькі гадоў, як над Сінайскім паўвостравам тэрарысты ўзарвалі расійскі пасажырскі самалёт з турыстамі. У катастрофе загінула больш за дзве сотні чалавек, фантом той страшэннай трагедыі адчуваецца да гэтага часу. Найперш, расійскім турыстам усё яшчэ забаронена лётаць у Егіпет, куды яны раней скіроўваліся мільёнамі, істотна паменела падарожнікаў з іншых краін. У выніку егіпецкая турыстычная сфера прыйшла ў заняпад, паўсюль бачна разруха. У курортных гарадах звычайнымі сталі пустыя гатэлі, недабудаваныя пачалі разбурацца. У аэрапортах, на граніцах, ды і не толькі, уведзены пільны кантроль, пагранічны і мытны, за прылятаючымі і прыязджаючымі. Трэба быць гатовым, што прапусцяць праз металашукальнік, прасканіруюць і пераберуць рэчы, абгледзяць і абмацаюць самога, зададуць не заўсёды прыемныя пытанні.


У гэтай сувязі надта паказальнай стала паабяцаная турфірмай паездка ў Ізраіль па Святых месцах. У яе з Шарм-эль-Шэйха набралася каля 180 чалавек, а гэта тры паўнюткія аўтобусы, сярод пасажыраў якіх па-большасці ўкраінцы, беларусы, малдаване, казахі. Ехаў і я. Дарога добрая, 230 кіламетраў да пагранічнага ізраільскага горада Таба адолелі хутка. Затрымаў пагранічны кантроль, у кожнага турыста праверылі рэчы, абшукалі, з кожным пагутарылі персанальна. Цікавіліся асабістымі дадзенымі, адкуль паходзіш і кім працуеш, ці быў раней у Ізраілі, ці ёсць там знаёмыя, ці ўзяў з сабой грошы, мабільнік. Нібы нічога такога, аднак на праезд праз граніцу далі дазвол толькі кожнаму трэцяму. Пры тым забарона — без усялякіх тлумачэнняў, адбор не паддаваўся лагічнаму асэнсаванню. Напрыклад, дачку ў Ізраіль прапускалі, а яе маці — не. Ці наадварот. У некаторых жанчын-вернікаў, якія толькі дзеля наведвання Святых месц пусціліся ў далёкую дарогу, пачалася істэрыка.

Таму веруючых землякоў перасцерагаю ад паездкі ў Ізраіль праз Егіпет. Лепш адразу дабірацца напрамую разам з пілігрымамі.


Наколькі можна зразумець, Ізраіль аказаўся і асабіста недасягальным?
— Так, нават грошы за паездку не вярнулі. Хаця іншыя экскурсіі аказаліся даволі цікавымі. Напрыклад, у “згублены” свет на Сінайскім паўвостраве. Гэта мясціны, якія калісь былі марскім дном, цяпер пустыня з рэшткамі каралаў і розных марскіх жывёл. Знаёмства з жыццём качэўнікаў-бедуінаў, катанне на вярблюдах і квадрацыклах па пясках, падводнае плаванне між каралаў ці проста назіранне за багатым і прыгожым падводным царствам. Са сцен размешчанай на ўзвышшы старажытнай крэпасці 12 стагоддзя Салах-ад-Дзіна (гэта ён выгнаў крыжакоў з Іерусаліма) пабачыў землі чатырох дзяржаў — Егіпта, Ізраіля, Іарданіі і Саудаўскай Аравіі.


Уразілі храмы коптаў, гэта старажытнае насельніцтва Егіпта, якое лічыць сябе праваслаўнымі. Толькі іх цэрквы больш падобны на касцёлы, з лаўкамі для сядзення і дзвюма вежамі-званіцамі. Жанчыны ў іх не пакрываюць галовы хусткамі, затое ўсім неабходна закрываць плечы балахонамі.
Мячэці — зусім іншая справа: жанчынам уваход забаронены, на сценах толькі ўзоры-арабескі з цытатамі з Карана…


Чым найбольш прываблівае беларусаў адпачынак у Егіпце?
— Найперш, памяркоўнымі цэнамі пры вылеце самалётам з Кіева (з Мінска ў некалькі разоў даражэй). Каб дабрацца ў аэрапорт і вярнуцца з яго турфірма звычайна заказвае аўтобус.


Па-другое, добрае абслугоўванне, нават лепшае, чым у Турцыі. Нам, напрыклад, “шведскі стол” прапаноўваў каля 180 страў на выбар плюс напоі. Спіртныя не для таго, каб захмялець, а больш для прафілактыкі харчовага атручвання (у спёку ежа хутка псуецца).


Па-трэцяе, каб атагрэцца пад паўднёвым сонцам, набрацца здароўя і пацешыць вока экзотыкай.
Нарэшце, назіранні за чужымі ўмовамі даюць падствы для пэўных высноў. Напрыклад, што жыццё простага чалавека паўсюдна не надта лёгкае. Але наша нават пенсіянерскае дазваляе сабраць сродкі хаця б на адну ці рэдкія паездкі ў Егіпет. Там жа егіпцянін з абслугоўваючага персаналу гатэля працуе ўсяго за 30 долараў у месяц, афіцыянт мае 60-70.


Калі нагледзішся на жоўтыя пяскі і голыя скалы, бязводныя пустыні, на калючкі і пальмы, якія нават у курортнай зоне трэба штодзень паліваць, пакарыстаешся вадой у гатэлях заўсёды шматразовага “абароту” (ёй нават зубы чысціць непажадана), пачынаеш па-іншаму цаніць нашу прыроду, зялёнае наваколле, магчымасць папіць з водаправода ці калодзежа, крыніцы без пагрозы небяспечнай інфекцыі.


Некалькі парад. Калі адпачываеце разам з украінцамі, знаходзіцеся ва Украіне — размаўляйце па-беларуску, пазбегнеце непатрэбных канфліктаў. Збіраецеся на паўднёвы курорт—належным чынам пазнаёмцеся з умовамі праз рэкламны праспект, інтэрнэт, знаёмых аматараў турызму. Напрыклад, як бы ні было добра ў Шарм-эль-Шэйху, але ехаць туды тым, хто не ўмее плаваць, непажадана, на мелкаводдзі вострыя каралы парэжуць ногі. Пясчаныя пляжы абяцае Хургада.
Прыемнага і карыснага ўсім адпачынку, лепш за ўсё ў роднай Беларусі!


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта