Авторизация
 

У Міёрскім раёне 45 аграэкасядзіб

 У вёску б на пару дзянькоў. Каб глуш і ніякіх машын, камп’ютараў, супермаркетаў. Паслухаць бусліны клёкат, паесці смачнейшых сялянскіх страў. Многія лічаць, што менавіта такі адпачынак здольны разагнаць “дэпрэсію вялікага горада”. Аграэкатурызму ў наш час — пэўная перавага. Як развіваюць гэту паслугу на Міёршчыне, абмеркавалі на мінулым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Па інфармацыі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандра Жука, Міёрскі раён другі ў рэйтынгу раёнаў вобласці па колькасці зарэгістраваных суб’ектаў аграэкатурызму. У нас іх 45. Лідзіруе Браслаўшчына — на яе тэрыторыі 301 сядзіба.
За 2015-2017 гады аграгаспадары Міёршчыны прынялі 3248 турыстаў, з якіх 2852 беларусы і 396 замежных грамадзян. Часцей у нас гасцююць расіяне, нярэдка прыязджаюць з Латвіі, Польшчы, наведваліся нават з Вялікабрытаніі, Швецыі, Ізраіля, ЗША, Шры-Ланкі. За гэты перыяд колькасць адпачывальнікаў вырасла на 28,8%.


Па дадзеных Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці, летась суб’екты аграэкатурызму Міёршчыны атрымалі за паслугі 163487 рублёў. На адну сядзібу, якая ажыццяўляе дзейнасць, даводзіцца 4087,18 руб. У той жа час сума ўплачанага збору ў 2017 годзе склала 917 рублёў ці 0,6% ад выручкі.


У сядзіб нашага раёна свае адметнасці і перавагі. Іх гаспадары стараюцца задаволіць патрэбы адпачывальнікаў. Напрыклад, асаблівы каларыт і цёплы прыём забяспечаны ў язненскай аграэкасядзібе “Белыя росы”, дзісенскай “Дастатак”, “Лясная паляна”, што ў Канцэраве. Тут частуюць спрадвечна беларускімі стравамі, якія гатуюць са сваіх экалагічна чыстых прадуктаў. На “Мацейкавай сялібе” у Пераброддзі, у дзісенскай “Алёнушцы” турысты вучацца шыць, вышываць, плесці макрамэ, валяць з авечай воўны, рабіць аплікацыі саломкай. У аграсядзібах “Орцаўскі прыстанак”, “Мазурны бераг”, “Маленькая краіна” прадугледжана ўсё для актыўнага адпачынку.


Гаспадары язненскіх аграсядзіб аб’ядналіся ў турыстычны кластэр. Сумесна арганізуюць музычныя вечарыны, дэманструюць мясцовыя абрады, праводзяць майстар-класы па народных рамёствах, пазнавальныя экскурсіі па славутых у сваёй акрузе мясцінах.


Як адзначылі, пра аграэкасядзібы і маляўнічыя краявіды Міёршчыны інфармуюць каталогі, буклеты. На мяжы з Полаччынай устаноўлены шчыт з картай турыстычнай інфраструктуры “Запрашае Міёрскі раён”. Нашы паслугі рэкламуюць папулярныя сайты. Агратурыстычны патэнцыял прэзентуецца на міжнародных мерапрыемствах, якія праходзяць у Беларусі і за мяжой. У той жа час дынаміка развіцця аграэкатурызму стрыманая. На гэта звярнула ўвагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Не сакрэт, што сутнасць любога піяру — інфармацыя. Інтэрнэт-сайты маюць толькі восем суб’ектаў. Не хапае інфармацыйных і дарожных указальнікаў. Гэта справа стратная. Аднак менавіта з рэкламы пачынаецца першае знаёмства. Без гэтага кроку не будзе наступнага. Сельскі адпачынак павінен займаць больш месца ў каталогах турфірм. А як інакш пра нашы маляўнічыя краявіды даведаюцца за мяжой?


Трэба распрацоўваць спектр паслуг і ў асенне-зімовы перыяд, бо ў гэты час цікавасць у гасцей да нас мінімальная. Для стварэння комплекснага турыстычнага прадукта цясней супрацоўнічаць з «Ельняй». Ёсць праблемы з харчаваннем. Для адпачывальнікаў яно арганізавана толькі ў 15 сядзібах, і ўсе яны сканцэнтраваны ў наваколлях Язна і Дзісны.


Наогул, для маляўнічага міёрскага краю 45 аграсядзіб — мала. Цяпер кожны, у каго ёсць хатка ў вёсцы, мае магчымасць прымаць гасцей. Указ прэзідэнта “Аб развіцці аграэкатурызму” зняў амаль усе бар’еры. Не трэба мяняць мэтавае прызначэнне ўчастка — набываць яго для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Можна будаваць гасцявыя домікі, наймаць работнікаў, праводзіць вяселлі, банкеты.


Згодна з праграмай развіцця і адраджэння сяла, Белаграпрамбанк выдае крэдыты да 2000 базавых на пяць гадоў (фізічным асобам — на сем) у беларускіх рублях. І стаўка льготная—усяго пяць працэнтаў. З 2008-2018 г.г. восем суб’ектаў узялі пазыку на рэканструкцыю і рамонт сельскай сядзібы, што паўплывала на паляпшэнне якасці паслуг. Аднак летась і сёлета жадаючых скарыстацца крэдытам не знайшлося. Магчыма, не ўсім па душы працяглая працэдура збору дакументаў і ўзгадненняў.


Прапануецца і безнаяўнае субсідзіраванне. Беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку, могуць звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і атрымаць сродкі на будаўніцтва ці рэканструкцыю будынка. Пасля — скарыстацца крэдытам.
На пасяджэнні адзначылі, што ўсе праблемы вырашальныя, толькі неабходны ініцыятыва і зацікаўленасць. 

Даведачна.
У рэспубліцы больш за дзве тысячы аграэкасядзіб прымаюць гасцей. Па дадзеных Міністэрства спорту і турызму ў 2016 годзе іх наведалі звыш 300 тысяч турыстаў, што на 2,5% больш, чым у 2015-ым. Беларусы склалі 90% адпачывальнікаў. Замежных грамадзян налічылі амаль 30,5 тысячы з 74 дзяржаў, у тым ліку 24 тысячы расіян.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта