Мнагабор’е пераадолена

У ФСК “Атлант” 16 красавіка ў праграме круглагадовай спартакіяды прайшло спаборніцтва па летняму мнагабор’ю. Удзельнічалі ў ім мужчыны і жанчыны з арганізацый, устаноў раёна і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

У асабістых заліках сярод арганізацый і устаноў у жанчын наступныя вынікі: 1. Дзіяна Рачыцкая (аддзел адукацыі), 2. Алена Уткіна (Міёрскае ПМС), 3. Ірына Скавародка (ПМК-55); сярод мужчын: 1. Антон Анецька (аддзел адукацыі), 2. Сяргей Бяляцкі (ДРБУ-203), 3. Сяргей Мацкевіч (ЦРБ).

Сярод спартсменаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вызначыліся свае пераможцы — у жанчын: 1. Інэса Салькевіч (“Пад’ельцы”), 2. Таццяна Кавалёнак (“Любінова”), 3. Аксана Снапок (“Узмёны”), а сярод мужчын наступныя вынікі: 1. Міхаіл Летахіцкі (“Любінова”), 2. Дзмітрый Прашкевіч (“Туркова”), 3. Віталь Слуцкі (“Пад’ельцы”).

Суддзі падлічылі агульную колькасць балаў. Як і ў асабістых заліках, камандныя месцы размяркоўваліся таксама асобна—сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі, установы раёна. Першае занялі аддзел адукацыі і ААТ “Любінова”, другое — ЦРБ і ААТ “Пад’ельцы”, а трэцяе — ПМК-55 і ААТ “Туркова”.

Каманды, якія занялі першыя месцы, узнагароджаны кубкамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а пераможцы ў асабістых заліках—медалямі.
Валянцін ШУМІЛАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.