Авторизация
 

Міёршчына займае трэцяе месца па суб'ектах аграэкатурызму

 Міёршчына займае трэцяе месца ў рэйтынгу раёнаў Віцебскай вобласці па колькасці зарэгістраваных суб'ектаў аграэкатурызму, апярэджваюць толькі Браслаўскі і Пастаўскі. 12 студзеня ўступіў у сілу Указ №365 ад 9 кастрычніка 2017 года "Аб развіцці аграэкатурызму". Справа добрая, для дзяржавы патрэбная. Гэта і дадатковы прыбытак, і развіццё інфраструктуры аддаленых вёсак і стварэнне новых рабочых месц. Дакумент рыхтаваўся працяглы час.

Праводзілася грамадскае абмеркаванне, падчас якога ўладальнікі аграсядзіб, і тыя, хто меў намер арганізаваць яе ў вёсцы, уносілі прапановы па ўдасканаленні заканадаўчай базы. Цяпер у бізнеса ёсць перадумовы для развіцця, а турыстам прапануюць цікавы прадукт. Што канкрэтна спрыяе гэтаму, пытаемся ў інструктара-метадыста па турызме "ФСК "Міёры" Алены ЛАЎРЫНОВІЧ.

— Думаю, цяпер энтузіястаў прымаць гасцей з'явіцца больш. Новы Указ вызваляе ад бар'ераў, што стрымлівалі такія памкненні. Замацоўвае права грамадзян, якія жывуць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх пасяленнях і маюць зямельныя надзелы для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, займацца аграэкатурызмам без мэтавага прызначэння гэтых зямель. Нагадаю, што раней аказваць аграэкапаслугі маглі выключна тыя, хто меў у карыстанні ўчасткі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.


Яшчэ адно прыемнае ва ўказе — магчымасць будаўніцтва гасцявых домікаў, якія не патрэбна ўключаць у жыллёвы фонд. А дом, неабходны для размяшчэння гасцей, можа належаць любому члену сям'і, не абавязкова таму, хто аказвае аграэкапаслугі.


Прыём турыстаў па-ранейшаму не лічыцца прадпрымальніцтвам, таму не спатрэбіцца рэгістрацыя ў якасці ІП. Гаспадарам аграсядзіб дазволена наймаць у дапамогу фізічных асоб па працоўных і грама-дзянскіх прававых дагаворах.


 Ці пашырыўся пералік дадатковых паслуг?
— Так, цяпер дазволена праводзіць у аграсядзібах прэзентацыі, вяселлі, юбілеі, дні нараджэння, банкеты і іншыя ўрачыстасці, чаго так не хапала ўладальнікам домікаў у вёсцы. Гэтыя пазіцыі раней не былі выразна прапісаны, што выклікала спрэчныя пытанні. Да таго ж, гаспадары аграсядзіб могуць знаёміць турыстаў з прыроднымі, гаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, народнымі традыцыямі, праводзіць спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя і культурныя мерапрыемствы, аказваць паслугі лазні, сауны, душавой. Прапаноўваць пакатацца на жывёлах і гужавым транспарце, прадастаўляць інвентар для спорту і адпачынку, арганізоўваць транспартнае абслугоўванне.
Па новым Указе пералік паслуг, якія можна аказваць у рамках аграэкатурызму, закрыты. Значыць, усе іншыя паслугі не падпадаюць пад гэту сферу.


Якія абавязкі замацаваны за суб'ектамі аграэкатурызму?
— У аграэкасядзібе для размяшчэння гасцей па-ранейшаму павінна быць не больш за 10 пакояў. Ад суб'ектаў аграэкатурызму патрабуецца захоўваць дагаворы на аказанне паслуг, заключаныя паміж гаспадаром сядзібы і турыстам не менш за тры гады пасля праверкі падатковымі органамі выканання заканадаўства.


Ці шмат аматараў адпачываць у аграэкасядзібах Міёршчыны? Чым вабяць яны гасцей?
— Наш край карыстаецца папулярнасцю ў аматараў сельскага адпачынку. Летась іх прымалі 43 аграэкасядзібы. Калі параўноўваць, у 2013-ым — 32. За пяць гадоў у нас пабывалі 5124 турысты, у тым ліку 764 з-за мяжы. Ацанілі прыгажосць міёрскіх мясцін не толькі расіяне. Дыхалі нашым паветрам грамадзяне з Польшчы, Вялікабрытаніі, Швецыі, Латвіі, Ізраіля, ЗША.


Трэба прызнаць, сядзібы Міёршчыны валодаюць пэўнымі вартасцямі, каб завабіць у свае нетры нават самых спешчаных аматараў адпачынку і разагнаць "дэпрэсію вялікага горада".


Час праходзіць з карысцю на сядзібе "Клённая" ў Язне. Пад кіраўніцтвам Тамары Касатай можна навучыцца пячы пульхныя дамашнія пірагі, вышываць, вязаць, рабіць аплікацыі саломкай. У гэтай жа мясцовасці як рэлаксацыя для душы і цела і танцы пад "Лявоніху" ці "Польку беларускую", душэўныя народныя песні разам з Ларысай Бервячонак, у якой і гасцявы дом, і творчы калектыў аднайменныя — "Язынка".
Цікавыя паходы па "зялёных маршрутах", у лес за зёлкамі, грыбамі і ягадамі, веласіпедныя экскурсіі і на аўтамабілі распрацавала дыпламаваны гід і гаспадыня "Мацейкавай сялібы" Галіна Паўлоўская. А яшчэ любога навучыць валяць рэчы з авечай воўны.
Усё прадугледжана для аматараў здаровага ладу жыцця ў Іосіфа Шабуцкага. На яго "Орцаўскай прыстані" можна пагуляць у валейбол, бадмінтон, гарадкі, пакідаць мяч у баскетбольнае кольца. Ёсць настольныя гульні.


 У Аляксандра Фурсава добрыя ўмовы для экстрэмальнага адпачынку. У Дзісне на яго сядзібе "Ля парома" арганізаваны рафтынг, экскурсіі па запаведных месцах заказніка "Ельня", лодачныя паходы, купанне на дзікіх пясчаных пляжах, а таксама ёсць магчымасць размясціцца на беразе Заходняй Дзвіны ў палатачным лагеры ці адпачыць на ўзлеску з асобнай лазняй і шашлыкамі. Можна арандаваць лодку і скіравацца ў рамантычнае падарожжа па рацэ ці ў пошуках прыгод.


Уладальнік "Сядзібы аратага" Уладзімір Жабёнак прапануе фотатуры за шэрымі жураўлямі і іншымі відамі птушак.
Усюды ўтаймуюць нагуляны апетыт. Напрыклад, у язненскай аграэкасядзібе "Белыя росы" можна пакаштаваць спрадвечна беларускія стравы. Тут смачнымі дранікамі, клёцкамі і іншымі прысмакамі па рэцэптах мясцовай кухні частуе Наталля Жойдзік. Выкарыстоўвае асноўныя інгрэдыенты з уласнага падвор'я. Гэта аграэкасядзіба ўдзельнічала ў міжнародным праекце "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны" (Белла Кузіна). Неаднаразова прадстаўляла наш раён на міжнародным кулінарным фестывалі ў латвійскай Краславе.


Смачна кормяць у "Лясной паляне", што ў Канцэраве. Тут Валянціна Баркоўская па ўласных рэцэптах частуе самабытнымі хатнімі сырамі, запяканкамі, каўбаскамі, віном з вінаграду, вішні, парэчак і маліны.


Правесці водпуск ці выхадныя на экалагічна чыстым паветры — мара кожнага гараджаніна. Некаторым проста хочацца паваляцца на беразе возера і з заплюшчанымі вачыма падыхаць водарам лясных траў, паслухаць птушак. У нас для гэтага ўсё ёсць. І людзі дружалюбныя, таму адпачынак з камфортам забяспечаны. Хто загарэўся ідэяй задавольваць запыты адпачывальнікаў, далучайцеся. Атрымаецца ў кожнага, трэба толькі ўласнае жаданне і крыху фантазіі.


Як гэта аформіць?
— Неабходна, як і раней, уплаціць збор у памеры адной базавай велічыні за каляндарны год і накіраваць пісьмовае паведамленне па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму, з датай распачынання ўласнай справы ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (раней інфармавалі адпаведны сельскі Савет дэпутатаў). Парадак спынення дзейнасці аналагічны.


Па пытаннях аказання аграэкапаслуг можна звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па тэлефоне 4 13 60, уплаты збораў за дзейнасць — у аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Міёр-скім раёне на нумар 4 94 10.


Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта