В Повятской детском саду-средней школе состоялась спортландия

 Шосты школьны дзень у Павяцкай дзіцячым садзе-сярэдняй школе заўсёды праходзіць цікава. Але 9 снежня стала асаблівай датай. Адбылася спартландыя "Мама, тата, я—спартыўная сям'я".

Бацькі, іх сыночкі і дачушкі паўдзельнічалі ў спартыўным мнагабор'і. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Яўгена Вішнеўскага каманды змагаліся за перамогу. Выкарыстоўвалі фізічную сілу і кемлівасць. Цікавыя конкурсы і спаборніцтвы змяняліся выступленнямі танцавальнай групы.


Пераможцамі мнагабор'я стала каманда "Тарнада" ў складзе Аляксандра, Любові, Ягора і Валерыі Сідаравых. Другое месца заваяваў "Апельсін" — Мікалай, Іна, Ранат і Паліна Швед. Завяршылі тройку пераможцаў "Ну, пачакай!", сям'я Леаніда, Таццяны, Ільі і Ксеніі Сіўко.
Каманды-удзельніцы ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.


Сустрэча выклікала цёплыя і святочныя эмоцыі. А яшчэ ўпэўненасць, што самае галоўнае ў жыцці кожнага — сям'я. Калі яна здаровая і спартыўная, гэта ўдвая прыемней.


Алена БАРШЧЭЎСКАЯ, намеснік

дырэктара па выхаваўчай рабоце.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.