Авторизация
 

Нашы ў прызёрах
Стала добрай традыцыяй вясной праводзіць у Міёрах міжраённы турнір па валейболу сярод жаночых каманд. Чарговы прайшоў у пачатку красавіка ў ФСК “Атлант”. Зборныя з Шуміліна і ДЮСШ, Бешанковічаў, Віцебскага ДСГ “Ураджай”, зборная Міёр і ДЮСШ удзельнічалі ў спаборніцтвах. Адкрыў валейбольнае свята старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў. Капітаны каманд узнялі сцяг. “Хлебам-соллю”—так вобразна назваў тарты трэнер Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў — прывіталі гасцей.

Ужо першая сустрэча дастаткова моцных сапернікаў—каманд зборных Шуміліна і Бешанковічаў — прадказала гарачыню і напал турніру. Лік ішоў роўна, часам з адрывам у два ачкі. Напружанне адчувалі і балельшчыкі.


У выніку першае месца заняла зборная Шуміліна, на другім апынулася Віцебскае ДСГ “Ураджай”, а на трэцім — зборная Міёраў. Лепшым іграком прызнана Анжэла Шафірава з каманды Шумілінскай ДЮСШ. Спецыяльныя падарункі атрымалі і валейбалісткі, якія ў гэтым годзе заканчваюць Міёрскую ДЮСШ. Ніхто не застаўся незаўважаным.
Перад турнірам балельшчыкі маглі ўдзельнічаць у прагноз-латарэі. Так атрымалася, што на ўсе пытанні правільны адказ не даў ніхто. Аднак былі хлопцы, якія адгадалі больш паловы. Яўген Будзько, Аляксей Крупенька, Раман Лявіцкі і Аляксандр Максімаў за свой “прагноз” атрымалі спецыяльныя прызы.
Трэнер мясцовых каманд Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў дае каментар спаборніцтвам:
— У гэтым годзе выбралі некалькі іншы шлях удзелу ў тур-ніры. Не на карысць спартыўнаму выніку падзялілі зборную ДЮСШ, якая з’яўляецца адной з мацнейшых у вобласці, на дзве каманды. Нашы ў прызёрах
Да старэйшых дзяўчат, ужо выпускніц спартшколы Ксеніі Алісеенка, Насці Грыгор’евай і Насці Яфімавай і студэнткі Рыты Граковіч далучылі жанчын з групы здароўя, з якой займаюся з восені мінулага года, — Валянціну Алісеенка, Наталлю Мятлу, Вольгу Паршута і Ірыну Кубарку. У другой камандзе ад ДЮСШ ігралі правераныя “байцы”: Аня Пірог (капітан), Оля Жук, Юля Грэцкая і крыху маладзейшыя валейбалісткі — Таня Арсоба, Іра Грыгор’ева, Вера Заяц, Дзіяна Дудалева і Віка Конах.

Трэба адзначыць, што абедзве каманды выступілі годна. Тое, што ДЮСШ заняла пятае месца на турніры, не сведчыць пра іх слабасць. Проста не пашанцавала пры жараб’ёўцы. Ва ўпартай і часткова драматычнай барацьбе дзяўчаты ўступілі першым двум прызёрам спаборніцтваў. У вырашальны момант вялікую ролю адыграў і псіхалагічны фактар. Гэта датычылася і старэйшых, якія маглі ў турнірнай табліцы заняць больш высокае месца.

Усе ўдзельніцы-каманды былі прыблізна аднолькавага ўзроўню падрыхтоўкі, таму і гульні праходзілі ўражвальна — эмацыянальна і з невялікім адрывам у ачках. Прызёры атрымалі свае ўзнагароды, а ўсе разам — зарад энергіі і бадзёрасці. На развітанне жадалі адзін аднаму дабрабыту і моцнага здароўя, а таксама новых сустрэч на наступных спаборніцтвах.

Нашы ў прызёрах
Шмат і добра, без розных нараканняў адпрацавалі на турніры суддзі на чале з трэнерам ДЮСШ з Дзісны Вячаславам Казіміравічам Булаўскім.
Важна, што сярод балельшчыкаў былі не толькі навучэнцы спартшколы, сваякі і сябры валейбалістак, але і жанчыны з групы здароўя са сваімі маленькімі дачушкамі. Несумненна, гэты прыклад дасць добры пачатак у зараджэнні любові да спорту ў іх дзяцей з маленства.

Словы шчырай падзякі хочацца выказаць асабліва тым людзям, без дапамогі якіх гэтае свята валейбола не было б такім яркім, эмацыянальным і запамінальным. Пачуццё ўвагі, падтрымкі, клопату змаглі ацаніць і спартсменкі старэйшага пакалення, і дзяўчаты, якія робяць толькі першыя крокі ў валейболе. Гэта старшыня праўлення райпа Святлана Дзмітрыеўна Лясовіч, дырэктар мясакамбіната Віктар Віктаравіч Бандарэнка і наш зямляк — дырэктар Глыбоцкага малочна-кансервавага кабіната — Валерый Браніслававіч Дулінскі, а таксама прад- прымальнікі: Ігар Уладзіміравіч Алісеенка, Ала Пятроўна Вішнякова, Валерый Браніслававіч Закрэўскі, Сяргей Васільевіч Арлоў, Сяргей Вацлававіч Бялевіч, Валерый Леанідавіч Рабцаў, Руслан Іванавіч Чабатар, Аляксандр Пятровіч Кліпацкі, і канешне ж, “душа” нашага спорту — Андрэй Андрэевіч Чарняўскі. Усім вам і вашым сем’ям жадаем здароўя, дабрыбыту. Няхай ваша грамадзянская пазіцыя ў справе спартыўнага выхавання падрастаючага пакалення застаецца нязменнай!

На здымках: Момант гульні. Зборная Міёраў. Балельшчыцы групы «Здароўе» з дзецьмі.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта