Авторизация
 

Здаровы лад жыцця ў Міёрах прывіваюць з дзяцінства

 Немагчыма ўявіць сабе жыццё дзіцяці без вясёлых забаў, шумных святаў, цікавых гульняў і займальных спаборніцтваў. Дзень здароўя — адзін з самых відовішчных, яркіх і эмацыянальных мерапрыемстваў.

6 снежня спартыўнае свята пад дэвізам “Фізкультура і сям'я — неразлучныя сябры” прайшло ў яслях-садку №1 у Міёрах. З самага ранку ў дзіцячым садзе радасныя твары, баявы настрой, камандны дух. Пачалася сустрэча з зарадкі з доктарам Айбалітам, які вымераў у дзяцей тэмпературу, праверыў жывоцікі, падняў настрой. Выхавальнікі ў групах правялі гутаркі аб здаровым харчаванні, карысных і шкодных прадуктах. Конкурс «чысцюхі» паказаў, як дзеці самастойна ўмеюць чысціць зубкі, мыцца. Наступнай прыступкай — фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства для дзяцей сярэдняга ўзросту “Спорт і здароўе — нашы лепшыя сябры”. Хлопчыкаў і дзяўчынак сустракалі вядучыя Пятрушка і Карлсан, якія запрасілі дзяцей у краіну Здароўя. Яны далі шмат карысных парадаў: як захаваць і ўмацаваць здароўе, правялі вясёлую эстафету, гульню “Асілкі”, загадвалі загадкі. Выстава малюнкаў на тэму “Зімовыя віды спорту” прываблівала вока. Спартыўнае свята ў музычнай зале дашкольнай установы прайшло ярка і дынамічна.

  Фінальнай нотай ў гэты цудоўны дзень стала спаборніцтва для дзяцей старэйшых груп і бацькоў “Жыць выдатна”. У сцэнар уключаліся не толькі нарматывы, але і рытмічныя нумары, вершы, загадкі, гульні з гледачамі. У спрыце і кемлівасці спаборнічалі дзве каманды з дзецей і  дарослых. Па традыцыі павіталі адзін аднаго, правялі размінку. Першым выпрабаваннем стаў конкурс “Пінгвіны”, у якім прапаноўвалася аднаму з бацькоў і дзіцяці дабегчы з заціснутым паміж ног мячом і вярнуцца назад. Пасля трох нумароў перамогу трымала каманда «Сонейка». Азарт узрастаў. У наступных конкурсах “Зорачкі” “ўвайшлі ў гульню” і зраўнялі лік. У выніку перамагла дружба. Дыпломы атрымалі ўсе сем'і.

На свяце радаваліся, шумелі. Дзеці адчувалі сябе свабодна, удзельнічалі ва ўсіх гульнях і спаборніцтвах. Штоквартальнае правядзенне Дня здароўя добрая традыцыя ў нашай установе адукацыі. Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі.

Беражыце здароўе і займайцеся фізкультурай!

Ірына ГІЛЬНІЧ,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №1.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта