Авторизация
 

Спартакіяда сярод арганізацый і ўстаноў Міёрскага раёна аднавілася

 Аднавілася круглагадовая спартакіяда сярод арганізацый і ўстаноў раёна, сельгаспрадпрыемстваў. Дванаццаць каманд спаборнічалі ў кулявой стральбе і шашках. Барацьба разгарнулася на базе СШ №2. 

Галоўны суддзя Леанід Мятла ў ціры правёў інструктаж па кулявой стральбе. Мужчыны цэлілі "ў яблычак" са становішча стоячы, дзяўчаты — седзячы. Ва ўсіх па тры спробных і пяць заліковых стрэлаў. Калі ў прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў вынікі не супалі, то сельгаспрацаўнікі дзялілі перамогу толькі дзякуючы дадатковым патронам. Васіль Найдзёнак (ААТ "Узмёнскі край") і Яўген Даніленка (ВУПКУ "Міёрскі"), выбіўшы па 40 ачкоў, з дапамогай яшчэ трох стрэлаў выявілі, што найбольш трапны Найдзёнак. Людміла Дзедушкевіч (УП "Павяцце") і Тамара Аўхаронак (ААТ "Узмёнскі край") нават пасля другога запуску дадатковых патронаў не вызначылі мацнейшую. Толькі на трэці раз з перавагай у адно ачко "золата" вырвала Людміла.


 У асабістых заліках сярод арганізацый і ўстаноў: І месца — Алена Фёдарава, Міхаіл Сушко (ААСіТ), ІІ — Дар'я Шук (РГЗ), Юрый Лявіцкі (ПМК-55), ІІІ — Дзіяна Маляўка (РАНС), Алег Даргель (РЦГЭ). Камандныя дасягненні: І месца — аддзел адукацыі, спорту і турызму, ІІ — райаддзел па надзвычайных сітуацыях, ІІІ — ПМК-55.


Асабістыя залікі сярод сельгаспрадпрыемстваў: І месца — Людміла Дзедушкевіч (УП "Павяцце"), Васіль Найдзёнак (ААТ "Узмёнскі край"), ІІ — Тамара Аўхаронак (ААТ "Узмёнскі край"), Яўген Даніленка (ВУПКУ "Міёрскі"), ІІІ — Ульяна Коласава, Мікалай Брынкевіч (КУП "Язна"). Камандныя дасягненні: І месца — ААТ "Узмёнскі край", ІІ — УП "Павяцце", ІІІ — КУП "Язна".


Наш свет, як шашкі
У спаборніцтвах па шашках настаўнік Юрый Рачыцкі кожны год папаўняе сваю скарбонку медалямі за абсалютнае лідарства. Таксама ў фаварытах сямейны тандэм Ліманоўскіх, якія на дваіх заваявалі для РАНС другое месца ў гэтым відзе.


У сельгаспрадпрыемствах зноў ішла напружаная барацьба за медалі. Антон Пупін (ААТ "Туркова") упэўнена абыграў апанентаў і заняў першае месца, а Уладзімір Няміра (УП "Павяцце"), Васіль Найдзёнак (ААТ "Узмёнскі край"), Дзмітрый Лінкевіч (КУП "Язна") у дадатковых гульнях змагаліся за ІІ ступень. "З носам" застаўся Лінкевіч.


Асабістыя вынікі сярод арганізацый і ўстаноў раёна: І месца—Алена Шамшур, Юрый Рачыцкі (ААСіТ), ІІ—Валянціна Міхайлава (ПМК-55), Аляксандр Ліманоўскі (РАНС), ІІІ — Наталля Беразоўская (РВПС), Анатоль Альхімовіч (РГЗ). Камандныя эверэсты: І месца—аддзел адукацыі, спорту і турызму, ІІ — ПМК-55, ІІІ — райаддзел па надзвычайных сітуацыях.
Асабістыя вынікі сярод сельгаспрадпрыемстваў: І месца — Святлана Сосік, Анатоль Пупін (ААТ "Туркова"), ІІ — Валянціна Малец, Уладзімір Няміра (УП "Павяцце"), ІІІ — Дзіна Замковіч, Васіль Найдзёнак (ААТ "Узмёнскі край"). Камандны залік: І месца — ААТ "Туркова", ІІ — ААТ "Узмёнскі край", ІІІ — УП "Павяцце".


Шчымлівы пасіў
Спартакіяда набліжаецца да завяршэння. Тры апошнія віды (настольны тэніс, гіравы спорт і шахматы) пройдуць у лістападзе і расставяць усё на свае месцы. Зараз сярод арганізацый і ўстаноў раёна на першым радку рэйтынгу ўпэўнена замацаваліся прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (1440 ачкоў). Па выніках шашак і кулявой стральбы, абагнаўшы спартсменаў з ЖКГ (820 ачкоў), на другім радку стаў РАНС (1060 ачкоў). Бліжэйшыя "пераследнікі медальнай тройкі" ЦРБ (540 ачкоў) і РАУС (530 ачкоў) значна адстаюць і наўрад ці ўзнімуцца на п'едэстал. Але часам у спорце здараецца нечаканае. Жадаем камандам фарту!


Сярод сельгаспрадпрыемстваў першае месца заслупавала УП "Павяцце" (1200 ачкоў). На другім — ААТ "Туркова" (1000 ачкоў), разам з тым, ААТ "Узмёнскі край" мае ў скарбонцы 990 ачкоў. Перавага мізэрная, таму барацьба за ІІ месца яшчэ ў самым разгары. Значна адстала ад тройкі прызёраў КУП "Язна" (760 ачкоў) і ВУПКУ "Міёрскі" (620). Маючы такое адставанне, ім наўрад ці пашанцуе паўплываць на медальныя баталіі.


Максім ПЛАТОНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта