Авторизация
 

Першынство па тэнісе прайшло ў Міёрах

 Асабістае раённае першынство па тэнісе сярод мужчын сабрала пад свае сцягі шасцярых удзельнікаў. Групу "А" сфарміравалі Аляксандр Пяткевіч, Максім Антанёнак, Аляксандр Зінкевіч. Групу "Б" папоўнілі Максім Платонаў, Арцём Шук, Андрэй Канаховіч.  

Шчаслівыя пуцёўкі ў барацьбе за фінал атрымалі толькі чацвёра. Аляксандр Зінкевіч, якога лічылі фаварытам групы "А", не пакінуў шансаў канкурэнтам і атрымаў дзве перамогі. Здзівіў "цёмны конік" Максім Антанёнак, які на тай-брэйку ўзяў вяршынства над Аляксандрам Пяткевічам. Група "Б" вялікіх сюрпрызаў не прынесла. "Першая ракетка" Міёршчыны Арцём Шук без праблем разабраўся са сваімі апанентамі, заслупаваўшы тым самым першы радок у групе. Другую фінальную пуцёўку зарабіў Максім Платонаў.


У стыкавых гульнях Шук, які на галаву трымаўся мацней, прадказальна абыграў тэніснага навічка Антанёнка. За другі білецік у фінал спаборнічалі розныя па тактыцы, але падобныя па ўзроўні Платонаў і Зінкевіч. На працягу сэта гульня складалася роўнай, ды ў адным з геймаў на падачы Зінкевіча Платонаў зрабіў брэйк і схіліў вагі на свой бок.


У гульні за ІІІ месца Антанёнку не ўдалося скокнуць вышэй галавы, але панервавацца Зінкевіча ён усё ж прымусіў. Ды некалькі ўдалых эйсаў і добрых смэшаў дазволілі Аляксандру Зінкевічу заняць ІІІ месца, а апанента пакінуць з "драўляным" медалём (лік 6-3).
Фіналісты Шук і Платонаў ужо сустракаліся на групавым этапе, дзе вышыню без асаблівай напругі скарыў Шук. Ці возьме рэванш Платонаў? Мяркуючы па пачатку фінала, гэта немагчыма. Шук выдаў цудоўны адрэзак і вёў у ліку 5:1, у думках прымяраючы мядаль за І месца. Парачка непатрэбных памылак крыху сапсавалі яму настрой. Максім Платонаў наблізіўся да лідара з лікам 5:4. Шук сабраў усе сілы ў кулак, узяў гейм і ў чарговы раз даказаў, што ў гэтым відзе спорту яму ў раёне няма роўных. Фінальны акорд — 6:4.
Такім чынам, Арцём Шук, Максім Платонаў, Аляксандр Зінкевіч — на эверэсце!


Падрыхтавала
Алена БАСІКІРСКАЯ. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта