Авторизация
 

Правільны лад жыцця ў Дзісне

 Яшчэ ў ХІХ стагоддзі Артур Шапенгаўэр сказаў: "Здароўе да таго перавешвае ўсе астатнія даброты, што сапраўды здаровы жабрак шчаслівейшы за хворага караля". Гэта выказванне актуальнае і сёння. 

Падлеткі — наша будучыня. Фарміраванне ў іх каштоўнасных адносін да здароўя — задача важная і першачарговая. Дзісенская школа ў гэтым стараецца, падтрымлівае псіхалагічна камфортнае адукацыйнае асяроддзе. Педкалектыў вынайшаў уласную мадэль фарміравання здаровага ладу жыцця. Педагогі, вучні і іх бацькі аб'ядналі намаганні ў агульнай справе. Дыягностыка гатоўнасці бацькоў паказала, што яны зацікаўлены ў супрацы са школай і праяўляюць сябе актыўна.


План мерапрыемстваў на першае паўгоддзе мінулага навучальнага года выкананы. Вучні займаліся ў спартыўных секцыях па настольным тэнісе і валейболе ў роднай школе, Дзісенскай ДЮСШ, ФСК "Міёры". Педагогі выкарыстоўвалі здароўезберагальныя тэхналогіі. З другой чвэрці на 21-й хвіліне ўрокаў па званку ўведзена адзіная фізкультхвілінка. У праграме адзіных дзён здароўя і тыдняў прафілактыкі шкодных залежнасцяў праведзены класныя гадзіны, адзіныя гадзіны інфармавання: "Беларусь на Алімпійскіх гульнях", "Калі рукі мыем мы…", "Здравствуйте — слово-пожелание здоровья", урокі і хвілінкі здароўя ва ўсіх класах. Актывізавана праграма прафілактыкі ВІЧ на падставе жыццёвых навыкаў. Выкладчык нядзельнай школы А.Ф. Мішута штомесяц праводзіць гадзіны духоўных зносін.


Адбыліся тыдзень па выхаванні пазітыўна арыентаванай асобы, фестываль здароўя і спорту, тыдзень здаровага харчавання, сустрэчы па тэме ЗЛЖ, у праграме круглагадовай спартакіяды вучняў — чатырохбор'е "Алімпійскія надзеі", "Абаронца Айчыны", лёгкаатлетычны крос, футбол, настольны тэніс. Працуе відэалекторый "Бацькоўскія ўніверсітэты". Настаўнікі І.І. Гіржда, С.І. Гіржда, С.М. Ляшкевіч арганізавалі паход з вучнямі і іх бацькамі на возера Гінькава Глыбоцкага раёна. Па традыцыі школа прыняла ўдзел у конкурсе "Лета — пара спартыўная", у якім старшакласнік Дзмітрый Шкіндзер заняў 1-е месца ў намінацыі "Казкі, легенды і песні паэта — усе ў лабірынце спартыўнага лета", а сям'я Шавяковых у намінацыі "Летні спорт — сямейны рэкорд" стала пераможцай раённага і абласнога этапаў і заняла 2-е месца на рэспубліканскім.


Менавіта ўдзел бацькоў у школьным жыцці выклікае найбольшую цікавасць дзяцей. Бацькоўскі прыклад садзейнічае выхаванню асобы. Нездарма на такіх спаборніцтвах балельшчыкам не хапае месца. Эмоцыі перапаўнялі падчас таварыскай сустрэчы валейбольных каманд настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Перамаглі настаўнікі, другімі сталі мамы. У пажаданне — часцей сустракацца.
Такія ж запальныя—"Вясёлыя старты" ў праграме тыдня прафілактыкі шкодных залежнасцяў. Сем'і Нарэйка, Слізкіх, Туркс, Глінскіх, Ганебных, Лапатка, Нарэйка, Марынчыных спаборнічалі ў розных хуткасных конкурсах.


Прыклад у здаровым ладзе жыцця малодшым школьнікам паказваюць старшакласнікі. Напрыклад, напярэдадні жаночага свята адзінаццацікласніцы разам з дзяўчынкамі пачатковых класаў правялі спартыўнае свята "Ці лёгка быць мамай?". Старэйшыя вучаніцы ў ролі мам будзілі "дачушак", збіралі іх у школу, прычэсвалі, кармілі, вялі на прагулку, лечылі, правяралі хатняе заданне. І ўсё праходзіла ў хуткім тэмпе, са спартыўным абсталяваннем. Напрыканцы ўдзельніцы прызналі, што быць мамай вельмі цяжка, таму трэба яе берагчы.
***
Наперадзе шмат цікавага. Толькі разам, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам засцерагчы юнае пакаленне ад уплыву ўсяго шкоднага і негатыўнага.


А. КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Дзісенскай СШ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта