Авторизация
 

За тры хвіліны да свістка ў Міёрах

 Стартаваў першы тур Чэмпіянату вобласці па футболе. Каманда ФК "Міёры" прымала Шаркаўшчыну. Першая гульня сезона звычайна даецца няпроста, так і ў нас. Спадзяёмся, хлопцы ў кожным наступным туры стануць толькі прыбаўляць. Тым не менш перамога за намі: Міёры — Шаркаўшчына 1:0.

З першых хвілін міярчане ўзялі мяч пад кантроль. Мышко зрабіў перадачу ў штрафную, дзе з-за спіны шаркаўшчынскіх абаронцаў выбег Смалякоў, але ўдарыў па пазіцыі варатара. Драздовіч метраў з пяці трапіў у штангу. Смалякоў пракінуў мяч сабе на ход, каб адправіць яго ў пустыя вароты, ды галкіпер проста ўрэзаўся ў міярчаніна і пазбавіў яўнай галявой магчымасці. Пенальці ці сімуляцыя? На мой погляд, чысцейшы пенальці, але суддзя толькі развёў рукамі і гульня працягвалася, праўда, пад незадаволены гул і свіст балельшчыкаў. Траўма Дабравольскага змусіла замену. З лікам 0:0 каманды адпачывалі.


У другім тайме міярчане сабраліся з сіламі. Смалякоў з вуглавога зрабіў дакладную перадачу на Пятрова. Той добра прабіў, але мяч на лініі варот патрапіў у абаронцу. Потым Смалякоў уварваўся ў штрафную, падаспеў Драздовіч і ўдарам праз сябе спрабаваў перакінуць варатара. На замену Смалякову, які больш не змог працягваць, выйшаў Сіўко. Ён амаль адразу стварыў інтрыгуючы момант, але безвынікова.

Здавалася, яўна не наш дзень, аднак за дзве хвіліны да фінальнага свістка Драздовіч забіў вырашальны гол і прынёс камандзе важныя тры ачкі.


Склад нашай баявой каманды: Канстанцін ПЯТРОЎ, Уладзіслаў ЛЯШУК, Вадзім КАРАНЕЎСКІ, Максім ПЛАТОНАЎ, Сяргей МЫШКО, Валерый МАРОЗ, Аляксандр ПЯТКЕВІЧ, Аляксей СІЎКО, Раман ЧУБРЭВІЧ, Арцём ДРАЗДОВІЧ, Ігар ЧАРНЯЎСКІ, Віталь СМАЛЯКОЎ, Андрэй КАНАХОВІЧ, Яўген ДАБРАВОЛЬСКІ, Дзяніс ЖАБЁНАК, Максім АНТАНЁНАК, Аляксандр ПЯТРОЎ.


Усіх з перамогай і адкрыццём сезона! За фота дзякуй Паліне ЖУК, за статыстыку Арцёму ШАЎЧОНКУ, за дапамогу ў падрыхтоўцы публікацыі Віталю СМАЛЯКОВУ.


Вынікі першага тура Чэмпіянату вобласці: Группа А. Міёры — Шаркаўшчына 1:0, Глыбокае — Паставы 3:2, Лепель — Полацк 1:3. У групе Б: Віцебск — Дуброўна 6:3, Гарадок — Талачын 4:2, Бешанковічы — Шуміліна 2:3. 

Максім ПЛАТОНАЎ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта