Авторизация
 

У свята міярчанкі згулялі ў валейбол

 Дзень горада — яркае свята для міярчан, і ў кожнага ёсць свае перавагі, як яго правесці. Нехта скіроўваецца на паўвостраў, а спартсмены бавяць час у спаборніцтвах. За лідарства ў жаночым пляжным валейболе змагаліся чатыры міёрскія і дзве наваполацкія каманды. Прыязна і цёплымі словамі ўдзельніц сустрэла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Указанні па правядзенні даў галоўны суддзя Уладзімір Шумілаў.

Групу "А", як прынята ў спорце, можна ўмоўна назваць "групай смерці", бо воляй жэрабя ў яе трапілі Дзіяна Маліноўская і Наталля Бардзеева — навапалачанкі-ўдзельніцы абласных, рэспубліканскіх турніраў, выступаюць у Латвіі. Юлія Грэцкая і Маргарыта Граковіч — вопытныя міярчанкі. Крысціна Кузьміна і Ксенія Жук — юныя таленты, якія яшчэ летась сказалі сваё "я", заняўшы ІІІ месца з 12 пар. Дарэчы, сёлета ў чэрвені Ксенія Жук стала сярэбраным прызёрам Першынства Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчат.


Атрымаўшы дзве перамогі, навапалачанкі ў групе сталі першымі. На ІІ месцы Ксенія Жук і Крысціна Кузьміна, якія хоць і зарабілі аднолькавую колькасць ачкоў з Граковіч і Грэцкай, але за кошт паказчыка асабістай сустрэчы пакрочылі далей. У групе "Б" больш вопытныя Ксенія Андрыенка і Таццяна Арсоба не далі шансаў юным Паліне Жук і Ксеніі Сушко, якія ў сваю чаргу пакінулі без фінала Дар'ю Чэркес і Марыю Таміла з Наваполацка.


У матчы за ІІІ месца Ксенія Андрыенка і Таццяна Арсоба апярэдзілі Паліну Жук і Ксенію Сушко. У фінале сустрэліся Наталля Бардзеева і Дзіяна Маліноўская супраць Ксеніі Жук і Крысціны Кузьміной. Гэтыя пары спаборнічалі і на групавым этапе, засталося вытлумачыць, ці змогуць прайграўшыя сабраць сілу ў кулак і ўзяць рэванш? Аказалася, што не. Першае месца ўпэўнена "заслупавалі" навапалачане. Віншуем пераможцаў і прызёраў, жадаем новых гарачых перамог!

Меркаваннем падзялілася Дзіяна Маліноўская, Наваполацк:
— Кожны турнір у Міёрах цікавы, але пляжнага валейболу чакаем асабліва. Тут 50% выніку залежыць ад цябе асабіста, патрэбны тактыка і хітрасць. Нягледзячы на агульныя правілы, у кожнай каманды ёсць свой стыль, "фішкі". Гэта дапамагае набрацца вопыту. У падобным турніры паўдзельнічалі летась, ён пакінуў добрыя ўражанні, запомніўся ўмелай арганізацыяй, колькасцю і майстэрствам валейбалістаў. Нягледзячы на юны ўзрост, некаторыя сапернікі аказаліся нечакана моцнымі. Іх мы спачатку недаацанілі і таму не сталі прызёрамі. Сёлета настройваліся сур'ёзна. На жаль, каманд сабралася менш, але ўзровень іх дастаткова высокі. Моладзь за гэты год яшчэ больш узмацнілася. Дзякуй арганізатарам за цудоўную магчымасць праявіць сябе ў любімым відзе спорту.

Максім ПЛАТОНАЎ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта