Авторизация
 

Турыстычны злёт на Навалацы атрымаўся насычаным

 Максім ПЛАТОНАЎ 

Праграма турыстычнага злёту атрымалася насычанай. Праходзіў ён ва ўрочышчы Навалака, удзельнічала моладзь з 11 арганізацый і прадпрыемстваў раёна.  

Першы від спорту—трыятлон. Мужчыны прабеглі два кіламетры, праплылі 50 метраў, праехалі на веласіпедзе тры кіламетры. Эстафету падхапілі дзяўчаты, для іх лічбы на дыстанцыі меншыя ўдвая. Пасля зноў пускаліся ў бой мужчыны, яны і фінішыравалі першымі. Больш вынослівымі сталі Сяргей Іванько, Анастасія Марцінкевіч, Юрый Янкулеў, якія прынеслі камандзе райгаза першае месца. У хвілінным кроку ад іх замацаваліся аддзел адукацыі, спорту і турызму, жыллёва-камунальная гаспадарка.


 Крыху адпачыўшы, каманды адправіліся на міні-футбольную і валейбольную пляцоўкі. У барацьбу ўмяшалася непагадзь, але яна ніяк не зламіла спартсменаў. Прамоклыя да ніткі і ў гразі, яны абаранялі гонар арганізацый, зараблялі балы. У валейболе не пакінула шансаў праціўнікам каманда камунальнікаў у складзе Ганны Талапіла, Вольгі Жук, Дзяніса Пухты і Уладзіміра Шыдлоўскага. На другім радку—Дзісенскі лясгас, на трэцім—цэнтральная раённая бальніца.


У міні-футболе лідзіраваў аддзел адукацыі, спорту і турызму. У іх складзе футбольны "воўк" Алег Грыгаровіч, асноўны абаронца ФК "Міёры" Валерый Мароз, вопытны галкіпер Яўген Вішнеўскі і "цёмны конік" Дзмітрый Краснапёраў. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па  справах моладзі, аб'яднаная каманда паштовай і электрычнай сувязі на другім і трэцім месцах адпаведна.
Змястоўнасць і тэкст, якасць і манера выканання, артыстызм, гумар і валоданне музычнымі інструментамі—асноўныя крытэрыі мастацкай самадзейнасці. Лепш тут праявіў сябе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, які ведае толк у выступленнях. За імі аддзел адукацыі, спорту і турызму, аб'яднаная каманда ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва і тэрытарыяльнага цэнтра.

Жанчына на караблі —  да перамогі

"Ранак пачынаецца з кавы"—гэта аспрэчылі нашы спартсмены, якія ў 9 гадзін чакалі спаборніцтваў па велатрыяле. Лепшыя навыкі паказаў аддзел адукацыі, спорту і турызму, за ім прадпрыемства меліярацыйных сістэм і цэнтральная раённая бальніца. У асабістым заліку сваё сяброўства з "двухколым" прадэманстравалі Таццяна Кавалёнак (аддзел адукацыі) і Сяргей Мароз (ПМС).
 Паласа перашкод уключала збор рукзака, устаноўку палаткі, бег па купінах, пераправу па бервяне, грэблю, мышалоўку, развя-дзенне вогнішча і траверс. Па часе вызначыліся перадавікі, але штрафныя балы ўсё кардынальна падрэдагавалі. У лідарах аказаўся аддзел адукацыі, спорту і турызму, які апярэдзіў камунальнікаў на чатыры секунды. Трэцяй стала аб'яднаная каманда Дэпартамента аховы і аддзела прымусовага выканання РАУС.


Спартыўная праграма завяршылася перацягваннем каната. Дружына службы газазабеспячэння раёна цалкам аспрэчыла прыкмету "жанчына на караблі—да бяды", бо з прадстаўніцай прыгожай паловы чалавецтва ў сваім складзе яны агульнымі намаганнямі вырвалі першае месца ў камунальнікаў. Бронза ў скарбонцы сацыяльнай службы.


 Заставалася падвесці вынікі конкурсу наладжвання быту, афармлення газет і гатавання паходных страў. Лепшыя кулінары працуюць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму, смачна кормяць ідэолагі і культработнікі, сацыяльная служба. Творча падышлі яны і да візітовак сваіх страў.


У арганізацыі быту перамаглі праваахоўнікі, абсталяваўшы свой лагер па вышэйшым разрадзе. Склалася ўражанне, што ён пабудаваны ўжо даўно, а людзі тут жывуць, не выязджаючы з лесу, бо створаны ўсе ўмовы. Лепшы быт таксама ў аддзела адукацыі, спорту і турызму (заняў другую пазіцыю), а трэцяе месца ў гэтым конкурсе атрымалі сувязісты.
Тэму "Турзлёт праз 20 гадоў" у выпуску газет найлепш раскрыў аддзел адукацыі, спорту і турызму, праваахоўнікі і лясгасаўцы.
Усе малайцы.


І тым не менш…

Прыемна, што выніковае месца пачалося з восьмага, нягледзячы на 11 каманд-удзельніц. Перамог у раённым турзлёце аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, на другім месцы жыллёва-камунальная гаспадарка. Бронзу заваявала каманда службы газазабеспячэння. Наступныя прыступкі занялі цэнтральная раённая бальніца, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Сёмую пазіцыю падзялілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аб'яднаная каманда Дэпартамента аховы і аддзела прымусовага выканання РАУС. На восьмым месцы аб'яднаныя каманды ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра; вузла электрычнай і паштовай сувязі. Усе малайцы! Такімі турыстамі можна толькі ганарыцца. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта