Авторизация
 

ФК "Міёры" перамог ФК "Дзвіна-Барс"—0:3!

 Пасля крыўднага дамашняга паражэння ад Полацка, ФК "Міёры" адправілася ў "рачны" горад Верхнядзвінск, каб рэабілітавацца перад землякамі і даказаць, што пройгрыш іх не зламаў. 

Наша каманда скарысталася новай тактыкай. Першыя 15 хвілін гулялі спакойна, прыглядаліся да саперніка, затым атакавалі. Паказытаў нервы апанентаў наш Віталь Смалякоў. Спачатку з добрай пазіцыі ён ударыў галавой, але мяч праляцеў побач са штангай. Затым гэты ігрок абвёў дваіх абаронцаў, выйшаў адзін на адзін з варатаром, ды той адбіў. Пазней у такім жа "спатканні адзін на адзін" не забівае Чубрэвіч. Тым не менш у другой палове першага тайма мы адкрылі лік. Чубрэвіч зрабіў падачу ў штрафную, мяч падхапіў Смалякоў, абыграў двух абаронцаў і прабіў у верхні дальні вугал. Да перапынку падвоіць перавагу не ўдалося. Жабёнак уварваўся ў штрафную тэрыторыю, зрабіў перадачу на Платонава, але той прабіў побач са штангай. Мяч Шокеля патрапіў у штангу, адскочыў у спіну варатару, на дабіванне падаспеў Чубрэвіч, ды зарадзіў вышэй варот.


У пачатку другога тайма на табло—0:2. Наш галкіпер Ляшук выбіў мяч з рук ажно ў штрафную, падхапіў яго Смалякоў, Чубрэвіч адправіў у пустыя вароты. Мала заставалася да дублю, а то і хет-трыка. Не прайшло і 30 секунд з выхаду на поле Антанёнка, як той утроіў перавагу. Стаў "спякотным" і фінал. Антанёнак з вострага вугла прабіў галавой у перакладзіну, Мышко таксама адбіў галавой, мяч патрапіў у рукі варатару. Вынік заканамерны—0:3. З перамогай нас!


Удзячнасць за статыстыку Арцёму Шаўчонку і Арцёму Андзілеўку, за дапамогу ў напісанні публікацыі Віталю Смалякову. Сачыце за навінамі ў групе ФК "Міёры" ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".


Астатнія вынікі чэмпіянату вобласці: Віцебск-Гарадок 4:0, Полацк-Паставы 1:1, Талачын-Шуміліна 5:2, Дуброўна-Сянно 1:4, Лепель-Шаркаўшчына 3:1.


Максім ПЛАТОНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта