Авторизация
 

Другое дыханне прыгожых мясцін ці ў праекце "Бела Дзвіна 2"

Второе дыхание красивых мест или в проекте "Белла Двина 2"Для сферы турызму гэты год павінен стаць пераломным. Нечакана для ўсіх Беларусь адмяніла візы для грамадзян большасці развітых краін свету. Такія смелыя крокі ў гэтай галіне вельмі патрэбныя.

 

Паводле ацэнак Сусветнага савета, прыбытак ад турызму ў 2016 годзе склаў $ 935 млн. Адмена візаў, па досведах Польшчы і Украіны, можа адразу павялічыць колькасць наведвальнікаў на 20%, што дадасць як мінімум яшчэ $ 180 млн. Такія змены спрыяльна паўплываюць на развіццё рэгіёнаў, для якіх сфера турызму можа ператварыцца ў галоўны пункт росту.


За ўкараненне інавацыйных падыходаў цяпер пераважна адказваюць праекты пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Асабліва актыўнае ўзаемадзеянне праз праграмы памежнай супрацы "Латвія-Літва-Беларусь" і "Польшча-Беларусь-Украіна" з фінансаваннем на дзясяткі мільёнаў еўра.
Разам з іншымі мясцінамі ў праекце "COMUS: аднаўленне гістарычных гарадоў" паўдзельнічаў Мсціслаўль. У выніку ствараецца тэхнічная дакументацыя па аднаўленні пяці галоўных аб'ектаў у горадзе. Спачатку мясцовыя жыхары ставіліся да ініцыятывы з асцярогай, цяпер жа самі выказваюць ідэі, як развіваць горад далей, чаго яму не хапае, што можна зрабіць па-іншаму.


Праект "Бела Дзвіна 2" развівае турызм у памежных рэгіёнах Латгаліі, Уцянскага павета і Віцебскай вобласці. Што зроблена? У праграме брэнду "Бела Дзвіна" створаны падарожныя маршруты, абсталяваны пункты адпачынку, навігацыйныя стэнды, музычныя фестывалі і фэст сярэднявечнай культуры.


У праекце "Выкарыстанне гістарычных сядзіб і іх адаптацыя да сучасных культурных умоў" смаргонскія ўлады аб'ядналі намаганні з Тракаем. У вёсцы Залессе адрэстаўравалі і абсталявалі канцэртную залу сядзібы Міхаіла Клеафаса Агінскага, якая стала месцам правядзення канцэртаў, канферэнцый і семінараў. З дапамогай шырокай інфармацыйнай кампаніі ў СМІ у 2016 годзе музей наведала каля 25 000 турыстаў. Для параўнання ў 2014-м гэтая лічба складала 3 740.


У праекце "Павышэнне прывабнасці транспамежнага рэгіёну шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць" на Гродзеншчыне і Сувальшчыне актыўна заняліся этнічным турызмам. Этнакультурны музей у Гудзевічах пасля рэканструкцыі атрымаў новую інфраструктуру і сучасныя музейныя сродкі. Музей Яўхіма Карскага ў Першай гродзенскай гімназіі займеў новы інфармацыйна-выставачны цэнтр. Таксама для рэгіёну створана энцыклапедыя этнакультурных і прыродных аб'ектаў.


У Беларусі многага не хапае для развіцця турызму.
І тым не менш ва ўсім галоўнае—жаданне, якое дапамогуць рэалізаваць цікавыя праекты.

 

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах часопіса "Ідэя".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта