Авторизация
 

Крос на прызы газеты "Міёрскія навіны"

Алена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Кросс на призы газеты "Миорские новости"Легкаатлетычны крос на прызы раённай газеты "Міёрскія навіны" надзейна папоўніў спіс майскага спартыўнага календара. Калектыў рэдакцыі рады дарыць падарункі таленавітым юнакам і дзяўчатам, якія, не шкадуючы сіл і тактыкі, лідзіруюць у сваіх забегах.

 

У арганізацыі спартыўнага спаборніцтва прыняў удзел аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кіравала мерапрыемст-вам намеснік начальніка гэтага аддзела Ларыса МАЛЕЦКАЯ, паказаў спрынтарскія сцяжынкі і запаўняў пратаколы старшыня ФСК "Міёры" Максім ПЛАТОНАЎ.
Напачатку юныя ўдзельнікі разміналіся: хто скакаў на месцы, хто стукаў па мышцах. Словам, тактыка і стратэгія ў кожнага свая. Ілья СТРАХА з Новага Пагоста не першы раз спаборнічае ў кросе, але крышку не дацягвае да прызёрства. Разлічвае на поспех яго таварыш Аляксандр ЯЗЁНАК. Кросс на призы газеты "Миорские новости"Старшакласнік з Дзісны Іван БАЎТОТ—фаварыт рэдакцыі, летась ён стаў пераможцам і ў падарунак атрымаў джойсцік для камп'ютарных гульняў. Яго зямлячка Лізавета БУНТО ў 2014-м на кросе таксама лідзіравала, са спортам яна "на ты". "Можа фінішыраваць першай з любым адрывам",—прыкмячае яе настаўнік Іван ГІРЖДА. Нягледзячы на "ногі ад вушэй" і спрынтарскі спрыт, Лізавета марыць стаць патолагаанатамам. Канстанцін ЛАГУН з Туркова адразу разганяецца і бяжыць без прыпынкаў. Такую тактыку яму параіў настаўнік Андрэй ЛАПІЦКІ, бо, застаўшыся ў хвасце, на адносна невялікай дыстанцыі складана вырвацца наперад.


Кросс на призы газеты "Миорские новости"Фізрук з Новага Пагоста Генадзь ХАХЕЛЬ расказвае, што ў школе ёсць спартыўныя дзеці. Дзісенец Іван ГІРЖДА адзначае, што трэніроўкам спрыяе свежае паветра, здаровую аўру дорыць рачулка і прыгожая прырода. Тым не менш, вялікую ролю маюць задаткі. Найперш гэта суадносіны хуткіх і павольных мышц. Вучань Івана Іосіфавіча Кірыл ШВЕД адолеў тры кіламетры за тры хвіліны 20 секунд. Гэта своеасаблівы рэкорд. Хлопец любіць спорт, займаецца ім у вольны час, ведае пра яго карысць для здароўя. Да слова, з Дзісенскай школы пераможцаў у легкаатлетычным кросе больш за ўсё.


Многія ўдзельнікі кросу прыходзілі да фінішу запыханыя. "Гэта з-за недахопу трэніровак", — тлумачыць аксакал фізічнай культуры з Чапукоў Віктар МАСКАЛЁЎ. Падрыхтаваныя завяршаюць дыстанцыю ўпэўнена. І дарэчы, адна з парад, пра якую даведваюся, — пасля прабежкі нельга садзіцца або класціся. Каб прывесці арганізм у звыклы рытм, трэба проста прайсціся. Што да чапукоўскіх бегуноў, канкурэнцыі з імі баяцца многія.
Такім чынам, усе юныя спартсмены адолелі дыстанцыю. Дзяўчаты незалежна ад узросту бегалі па адным кіламетры, хлопцы — ад аднаго да трох. Граматамі і падарункамі ўшанаваны лепшыя. Абсалютныя чэмпіёнкі — Аліна ШАРАГ з СШ №3 імя Я. Томкі, Крысціна РЫНКЕВІЧ з Мілашова, Лізавета БУНТО з Дзісны. На другой прыступцы Рэната РАМАНАВА з Чапукоў, Анастасія ЧУМІК з Дзісны, Марыя ЗАВЫШ з Мілашова. Трэція — Паліна ІВАШЧУК з Дзісны, Таццяна ТРЭПША са Слабады, Крысціна ЛАПКОЎСКАЯ з Дворнага Сяла.


Кросс на призы газеты "Миорские новости"Чэмпіёны сярод юнакоў: Кірыл ШВЕД з Дзісны, Аляксандр МАТЭЛЕНАК з Туркова, Валерай ПАПЕРА-ДЗЕНЬ з Чапукоў. Сярэбраныя прызёры — Максім ДУЛІНСКІ з Чапукоў, Мікіта ТАМАШЭВІЧ з Дзісны, Мікіта ПАНКРАТ з СШ №3 імя Я. Томкі. Бронзавыя лаўрэаты — Канстанцін ЛАГУН з Туркова, Арцём ШАЎЧОНАК з СШ №3 імя Я. Томкі, Іван БАЎТОТ з Дзісны.


У рэйтынгу сярэдніх школ: І месца — Дзісенская, ІІ — СШ №3 імя Я. Томкі, ІІІ — Чапукоўская. У спаборніцтве базавых: І месца-Мілашоўская, ІІ — Слабадская, ІІІ — Узмёнская.


Выкласціся максімальна поўна, да мяжы, якая ў кожнага свая — вось у чым сэнс бегу, у прынцыпе як і самога жыцця. Адна з цытат вучыць: хочаш быць моцным — бегай, хочаш быць прыгожым — бегай, хочаш быць разумным — бегай. З гэтым цяжка паспрачацца. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 634
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 623
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 616
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта