Авторизация
 

Раённая легкаатлетычная эстафета па Міёрах

Районная легкоатлетическая эстафета по Миорам5 мая стартавала традыцыйная раённая легкаатлетычная эстафета, прысвечаная Дню Перамогі ў Вялікай Ачыннай вайне. Задача гэтага агульнагарадскога мерапрыемства — захоўваць гістарычную памяць Перамогі, выхоўваць у моладзі патрыятызм, прапагандаваць здаровы лад жыцця, лёгкую атлетыку.

 

Районная легкоатлетическая эстафета по МиорамСтарт і фініш — стаянка ля аддзела адукацыі, спорту і турызму, дзе ўсе ахвотнікі маглі ўбачыць і "пабалець"за ўдзельнікаў, парадавацца іх поспехам. Эстафета ўключала ў сябе шэсць этапаў, на якіх практычна заўсёды мяняліся лідары. Сёлета мацней за ўсіх сталі прадстаўнікі Дзісенскай СШ, з чым іх шчыра віншуем.


Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: другое — СШ №3 імя Я. Томкі (1-я каманда), трэцяе — Павяцкая СШ. За імі СШ №2 (1-я каманда), Чапукі, гарадская базавая, Дворнае Сяло, СШ №2 (2-я каманда) і СШ №3 імя Я. Томкі (2-я каманда).


Районная легкоатлетическая эстафета по МиорамУ склад каманды-пераможцы ўвайшлі Іван БАЎТОТ, Дзмітрый ШКІНДАР, Лізавета БУНТА, Вячаслаў ТРУС, Вікторыя ШАВЯКОВА, Анастасія ЧУМІК. Асаблівая падзяка начальніку раённай дзяржаўтаінспекцыі Мікалаю ШАМЁНКУ і галоўнаму ўрачу раёна Алене СІВОЙ за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.  


Районная легкоатлетическая эстафета по МиорамДАРЭЧЫ, нашы футбалісты таксама не засталіся раўнадушнымі да Свята Перамогі. 9 мая яны на браслаўскім полі ўдзельнічалі ў адкрытым футбольным турніры, прысвечаным памятнаму дню. Эксперыментуючы са складам у сувязі з падрыхтоўкай да Чэмпіянату вобласці, нашы ігракі мінімальна саступілі Шаркаўшчыне і ўпэўнена абыгралі гаспадароў. Як вынік — Міёры на другім месцы.


Ход матчу складаўся так: Міёры 0:1 Шаркаўшчына, Міёры 5:2 Браслаў. Галы забілі Раман ЧУБРЭВІЧ, Аляксандр ПЯТРОЎ, Віталь СМАЛЯКОЎ, Сяргей МЫШКО, Арцём ШАЎЧОНАК (пенальці). Сярэбраны склад каманды — Уладзіслаў КАСЦЮКЕВІЧ, Дзяніс ПАЛЬЧЭЎСКІ, Канстанцін ПЯТРОЎ, Арцём ШАЎЧОНАК, Арцём АНДЗІЛЕЎКА, Вадзім ШОКЕЛЬ, Ігар ЧАРНЯЎСКІ, Аляксандр ПЯТРОЎ, Сяргей МЫШКО, Раман ЧУБРЭВІЧ, Віталь СМАЛЯКОЎ, Дзяніс ЖАБЁНАК і аўтар гэтых радкоў.


Максім ПЛАТОНАЎ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта