Авторизация
 

Кубак Міёрскага раёна па настольным тэнісе

Кубок Миорского района по настольному теннисуКубак раёна па настольным тэнісе сярод мужчын сабраў пад свае знамёны 12 удзельнікаў. Акрамя мясцовых аматараў гэтай гульні, да нас у госці прыехалі пяцёра суседзяў з Браслава. 

 

Настольны тэніс — гульня для ўсіх узростаў, што і даказалі нашы ўдзельнікі, бо "разбежка" паміж самым юным і "мацёрым" — ажно 35 гадоў. Бадай што такая няроўнасць праявілася і ва ўзроўні, бо навыкі ва ўсіх розныя.


Гучней за ўсіх сказаў сваё "я" "міёрскі Самсонаў" — Сяргей РЭДЗІКА, які з году ў год даказвае свой бляск у настольным тэнісе нават за межамі раёна. Набраўшы 30 ачкоў з 33 магчымых ён пераканана "заслупаваў" першы радок у медалёвых "разборках". Адчуць горыч паражэння лідара прымусіў толькі Уладзімір ШЫДЛОЎСКІ, якому, на жаль, крыху не хапіла ачкоў, каб заскочыць у "медальны экспрэс", як вынік—ІV месца.


Аляксей АНЕЦЬКА па дыстанцыі да поспеху ішоў роўна: адужваў слабейшых, саступаў мацнейшым — і стаў трэцім. Атрымаўшы 10 перамог і прайграўшы толькі "міёрскаму Самсонаву", Андрэй КУЗЬМІН на родную Браслаўшчыну павёз медаль за ІІ месца.


Апрача раённых баталій, нашы юныя дараванні абаранялі гонар раёна ў Полацку на абласных занальных спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў. Іна МАРОЗ, Паліна ШЧАРБІЦКАЯ, Мікалай СІНЬКЕВІЧ, Максім НАРЭЙКА з Язна, Юлія РУБАНІК з СШ №2, Кірыл ШВЕД і Дзмітрый ЖУРАЎСКІ з Дзісны паказалі дастойны вынік, але, на жаль, гэтага не хапіла для ўдзелу ў фінале. Жадаем поспехаў!


Максім ПЛАТОНАЎ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта