Спартакиада с задачками в Турково

Спартакиада с задачками в ТурковоУ Туркоўскай школе да Сусветнага дня здароўя прайшла спартландыя. Мы спаборнічалі з сябрамі з суседняй Сіцькоўскай школы. Напачатку прывітаў гасцей настаўнік фізічнай культуры Андрэй ЛАПІЦКІ. Ён расказаў  пра тэматыку Сусветнага дня здароўя і неацэнную ролю фізічнай актыўнасці для любога ўзросту. 

 

Пад гімн нашай краіны капітаны ўзнялі дзяржаўны сцяг. У зале сабралася шмат балельшчыкаў. Выступалі ўдзельнікі з аб'яднання па інтарэсах "Спяваем разам".


Эстафеты—традыцыйныя і наватарскія. З навінак—"Трывога", дзе каманды перад забегам выконвалі матэматычныя вылічэнні. Адназначна: вучні ў спартакіядзе праявілі спрыт, хуткасць, кемлівасць, таварыскасць. Кожны стараўся справіцца як мага хутчэй, не падвесці, перамагалі найбольш уважлівыя і вынослівыя.


З розніцай у адзін бал лідзіравала Туркова. Дома і сцены дапамагаюць. Як пацяплее, дамовіліся сустрэцца на футбольным стадыёне ў Сіцькове.


Максім ГАРАЧКА, адзінаццацікласнік

Туркоўскай ДС-СШ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.