Авторизация
 

Сям'я ШОКЕЛЬ з Міёраў

Семья ШОКЕЛЬ из МиорКалі кіравацца сцвярджэннем, што долю складаеш сам, то найлепшым прыкладам тут паслужыць сям'я ШОКЕЛЬ з райцэнтра. Аляксандр і Ганна па крупінках будавалі сваё шчасце, падтрымлівалі пачыннанні адзін другога і цяпер маюць за плячыма надзейны тыл—трывалую сям'ю, прыгожы дом, забаўных дзетак і пачэснае становішча ў грамадстве.

 

Ля вялікай упрыгожанай да Новага года сасны бегаюць сыны Рома і Ягор. Браты па натуры свавольнікі, таму штораз ад бацькоў атрымліваюць строгія павучанні. Раман—прачулы інтэлігент, далікатна частуе цукеркамі, Ягоравы гады пералічыш на пальцах адной рукі: паказвае—тры і хітравата ўсміхаецца.


Семья ШОКЕЛЬ из МиорІх бацькі пажаніліся ў 2008-м. Ганна заканчвала палітэхнікум, Аляксандр працаваў майстрам на камбікормавым заводзе. Пазнаёміліся за некалькі год да таго ў Дварнасельскім клубе. Нічога не прадвяшчала асаблівай рамантыкі, але лёс унёс свае карэктывы. Вяселле згулялі ў Міёрах і тут асталяваліся.


Поспех у жыцці, прафесіі ўзводзіцца пакрысе—цаглінка да цаглінкі. На першую прыступку будучы перспектыўны кіраўнік Аляксандр Шокель стаў, скончыўшы Відзаўскае вучылішча. Звярнуўся на камбікормавы завод з просьбай уладкавацца на работу. Тагачасны дырэктар прадпрыемства Віктар Тарасевіч строга падыходзіў да падбору кадраў. "Спытаў, ці куру, ці прыводзіўся ў міліцыю? На мае адмоўныя адказы адрэагаваў прыязна",—прыгадвае Аляксандр Шокель. У тым 2003-м ён прыняты грузчыкам, на наступны год на курсах атрымаў кваліфікацыю апаратчыка і стаў драбільшчыкам у цэху. Сачыў за аўтаматызаваным працэсам, правіў апараты. Пасля ў Гарадоцкім тэхнікуме вывучыўся на тэх-ніка-механіка і неўзабаве прызначаны старшым майстрам камбікормавага цэха. Наступнай прыступкай стаў Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і кваліфікацыя "інжынер-механік". У пачатку 2013-га Аляксандру Шокелю прапанавалі ўзначаліць гаспадарку ў Туркове. Знаёмы з сельскім укладам, бо родам з Дворнага Сяла, са спецыяльнай адукацыяй, ён пагадзіўся павесці за сабой перадавую гаспадарку раёна. У першы дзень трапіў у бальніцу з апендыцытам. У палаце, не ведаючы свайго суседа, пацыенты абмяркоўвалі прызначэнне. "Малады, не будзе прыязджаць на работу",—адкрыта выказваліся. І толькі праз некалькі дзён зразумелі, што новы дырэктар з імі побач.


Семья ШОКЕЛЬ из МиорАляксандр у гаспадарцы бываў ад цямна да цямна. "З народжаным Ягоркам прывёз нас дадому, а сам на работу. Не магла даўмець, як дагледзець адразу двух малых. Тату дзеці амаль не бачылі, ад'язджаў і прыязджаў—Ягорка спаў",—дзеліцца жонка. Тым часам у ААТ "Туркова" першая пасяўная, кароткая вясна, 4200 падуладых гектараў, на кантролі 135 работнікаў, некаторых дырэктар часам правяраў з алкатэстарам. А вечарам спяшаўся ў Міёры на будоўлю ўласнага дома. Усяляліся, калі былі гатовыя толькі кухня, прыхожая і пакой наверсе. Рэйка да рэйкі, цвік да цвіка—усё ўдавалася, будынак цешыў гаспадароў. У фінансавым плане дапамог крэдыт. Пра інтэр'ер раіліся, але шпалеру выбірала жонка, а столь—на густ мужа. Вакол дома—зялёная тэрыторыя, першае дрэва пасадзілі на пяць год шлюбу—драўлянае вяселле.


Шчыра кажучы, Аляксандр Шокель прывык да ладу гаспадаркі, справы ішлі, Туркова па паказчыках у раёне на перадавых пазіцыях. Але ў мужа і бацькі не хапала часу для сям'і. Таму ў пачатку 2016-га ён пагадзіўся ўзначаліць камбікормавы завод з незайздроснай спадчынай і мільярднымі запазычанасцямі.
Але і тут кіраўнік шукае выйсце. Завёў 64-х бычкоў, мяса ад іх рэалізацыі на пэўны час гарантуе зарплату. Не лішне абзавесціся каровамі і пасеяць рапс.


Аляксандр Шокель разважае, што ў сельскай гаспадарцы і вытворчасці не хапае талковых спецыялістаў. Менавіта гэта нядаўна абмяркоўвалі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, дзе цяпер дырэктар вучыцца. У многім, на яго думку, вінаваты асучасненыя мамы і таты, якія залішне песцяць малых і асцерагаюць ад работы. Сам жа Аляксандр паспяваў і ў роднай "Парыжскай камуне" папрацаваць, за першыя грошы купіў мапед, і з вучобай спраўляўся. Асабліва любіў матэматыку.


Нераўнадушная да дакладнай навукі і жонка. Вывучылася ў Полацкім універсітэце на эканаміста, працуе ў падатковай інспекцыі, не праміне парашаць задачак і з нецярпеннем чакае, калі ж сын папросіць дапамогі па матэматыцы.


Семья ШОКЕЛЬ из Миор"Я хачу ўсё рашаць сам,"—рашуча ставіць у курс справы Раман, у якога графік занадта шчыльны. Школа, танцы, каратэ і акцёрскае майстэрства, дома—папугай Кеша. У вольныя дні з татам рыбачаць, у навагодніх клопатах прымерыў касцюм Аладзіна і вывучыў вершык Дзеду Марозу. Ягор скача ля елкі ва ўборы зайчыка. Словам, сям'і Шокель жывецца весела і шчасліва. Тата спявае і іграе на акардэоне. Артыстызм Шокелі паказалі ў раённым конкурсе сямейнага вернісажу. А дом ахоўвае аўчарка, якая пакорна слухае каманды свайго гаспадара.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 002
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 701
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта